Свет44

Беларуская амбасада ў Бішкеку апусцела

Пэўны час таму Кіргізстан пакінулі спачатку дзеці супрацоўнікаў, потым жанчыны, а цяпер адкамандзіраваныя супрацоўнікі‑мужчыны. Пасол Віктар Дзенісенка адкліканы для кансультацый.

Амбасадар Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка і ўсе супрацоўнікі амбасады адкліканыя ў Менск.

Прадстаўнікі беларускага Міністэрства замежных спраў раней паведамлялі пра тое, што робяцца захады дзеля бясьпекі супрацоўнікаў беларускай амбасады і іх сем’яў у Бішкеку.

Пэўны час таму Кіргізстан пакінулі спачатку дзеці супрацоўнікаў, потым жанчыны, а цяпер адкамандзіраваныя супрацоўнікі‑мужчыны. Пасол Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка адкліканы для кансультацый.

Памяшканьне амбасады ахоўваецца мясцовымі органамі ўлады.

Паводле прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, ніхто ня мог гарантаваць бясьпеку беларускіх дыпляматаў ва ўмовах Бішкеку. Спадар Савіных таксама сказаў, што ў зьвязку з гэтым няма магчымасьці рэагаваць на пікеты, якія праводзяцца каля будынка беларускай амбасады.

«З улікам сытуацыі, якая склалася, пасол Рэспублікі Беларусь быў адкліканы ў Менск для кансультацый. Таксама супрацоўнікі амбасады былі адкамандзіраваныя ў сталіцу. Гэта абумоўлена пытаньнямі бясьпекі. Для нас бясьпека нашых грамадзянаў зьяўляецца галоўным пытаньнем. Хачу падкрэсьліць, што мера гэтая часовая, зьвязаная з праблемамі гарантаваньня фізычнай бясьпекі нашых дыпляматаў. Яны вернуцца да выкананьня сваіх абавязкаў, як толькі сытуацыя нармалізуецца. Нашы дыпляматы адкліканыя не як мера ў адказ, не як дэмарш, а выключна ў мэтах бясьпекі нашых людзей».

Паводле спадара Савіных, ішлі пагрозы на адрас канкрэтных асобаў. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра экстрэмісцкія элемэнты, якіх ніхто не кантралюе.

«Калі б сытуацыя ў Бішкеку была нармальнай з пункту гледжаньня бясьпекі, то наша амбасада працягвала б працу. Гэта вельмі важны момант, бо мы лічым, што дачыненьні паміж краінамі не павінны стаць закладнікамі цяперашняй сытуацыі. Сяброўскі характар стасункаў паміж нашымі народамі ня можа быць неяк пастаўлены пад пагрозу».

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Кіргізстанам, аднак, працягваюцца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць