Здарэнні

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

Вечарам у панядзелак пад Барысавам адбылася сур’ёзная аварыя. У ДТЗ удзельнічалі легкавы аўтамабіль і аўтобус з пасажырамі. Легкавік атрымаў значныя пашкоджанні, што сведчыць пра моц удару, аўтобус у выніку апынуўся ў кювеце.

— Гэта адбылося ўсяго за пару кіламетраў ад Барысава, я ехаў у Мінск на аўтобусе. Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Потым — адчуванне палёту. У мяне думка: зараз ляжам направа ці налева і ў які бок мне, адпаведна, трэба адхіліцца? Але, на шчасце, нікуды не ляглі, — расказаў Onliner.by чытач.

Аказалася, што аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем.

— За рулём легкавіка была жанчына. Наколькі я разумею і з таго, што чуў ад тых, хто сядзеў наперадзе, яе даволі моцна закруціла і вынесла на сустрэчную паласу. Потым удар, усіх развярнула больш як на 90 градусаў, — працягвае суразмоўца.

— Казалі, што ў той жанчыны траўмаванае сцягно, але дакладна сцвярджаць не магу. Удар прыйшоўся з пасажырскага боку, а яна, здаецца, была ў машыне адна, таму нікога не заціснула.

З ягоных слоў, гэта ДТЗ нагадвае аварыю, якая адбылася ў панядзелак раніцай пад Полацкам, дзе Volkswagen выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам. У той аварыі загінулі два чалавекі.

— Усё вельмі падобна: і правы бок змяты, і выскачыла на сустрэчнай паласе пад аўтобус. Таму ўжо сам факт, што мы тут усе стаім на сваіх нагах, здаецца мне вельмі пазітыўным, — адзначае чытач. — Траса стала ў абедзвюх палосах, мы, вядома, мерзнем, стаім дзесьці ў лесе, але галоўнае — што ўсе жывыя. Адчуванне палёту — неперадавальнае.

На месца ДТЗ пад Барысавам прыехаў эвакуатар і забраў легкавы аўтамабіль.

— А нам сказалі вяртацца пешшу ў горад, нібыта там, на прыпынку, нас павінен чакаць іншы аўтобус. Пры гэтым рух ужо адкрылі, а мы — група пасажыраў — скрозь завіруху пайшлі ў Барысаў. Дайшлі.

— Але тут нас ніхто не чакае: аўтавакзал зачынены, нікога няма. Мы ўжо двойчы тэлефанавалі ў МНС, казалі, што тут цэлая група людзей мерзне, — дзяжурны прыняў інфармацыю, сказаў, што спрабуе звязацца з аўтавакзалам.

— Я захаваў білет, прыкладна ўяўляю, як скласці зварот у «Мінскаблдартранс». Бліжэйшая электрычка а 23:30, пакуль стаім і чакаем незразумела чаго, — расказаў суразмоўца.

І вось працяг гісторыі.

— Нас падабраў кіроўца службовага аўтобуса кампаніі «Сервалюкс» — проста па добрай волі. Ён давёз нас разам з яшчэ двума мінскімі хлопцамі на чыгуначны вакзал у Жодзіне, дзе мы чакаем апошнюю электрычку на Мінск. Увогуле, гэтаму кіроўцу — вялікі дзякуй, а наш перавозчык, выходзіць, нас кінуў, — лічыць Дзмітрый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць