Экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі запатрабавалі смяротнае пакаранне
Пракуратура Паўднёвай Карэі запатрабавала смяротнае пакаранне для былога прэзідэнта Юн Сок Ёля, паведамляе Yonhap.

Фота: Yonhap News
Прэзідэнт Юн Сок Ёль 3 снежня 2024 года спрабаваў увесці ваеннае становішча, загадаўшы вайскоўцам узяць пад кантроль парламент. Спроба правалілася, выклікаўшы найглыбейшы палітычны крызіс у краіне.
14 снежня 2024 года парламент, у якім большасць месцаў належыць апазіцыі, прагаласаваў за імпічмент Юну, 15 студзеня 2025 года ён быў арыштаваны, а 4 красавіка Канстытуцыйны суд пацвердзіў імпічмент, пасля чаго былі прызначаныя пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.
Каментары