Гісторыя

Паўстанка, эмансіпантка, навуковец

100 гадоў таму памерла Эліза Ажэшка. Піша Ліза Кавальчык.

У мужыку‑беларусу бачыла чалавека і як чалавека шанавала яго». Такой характарыстыкай адгукнулася сто гадоў таму, 18 мая 1910 года, на смерць Элізы Ажэшкі «Наша Ніва». Пісьменніца, народжаная ў падгарадзенскай вёсцы Мількаўшчына, стала класікам польскай літаратуры. Яе «Над Нёманам», «Хам» і «Нізіны» напісаныя на тагачасным беларускім матэрыяле. Але ці з’яўляюцца яны набыткам беларускай літаратуры?

«У шэрагу твораў Ажэшкі гучыць дыялектная беларуская мова, яна цікавілася этнаграфіяй і фальклорам… Добра вядомае прыхільнае стаўленне Элізы Ажэшкі да Францішка Багушэвіча, — кажа Лявон Баршчэўскі. — Разам з тым, яе зацікаўленасць беларускім вынікала з зацікаўленасці вясковым, супрацьпастаўленню яго «сапсаванай» гарадской цывілізацыі».

«Беларусьфільм» актыўна шукае гістарычныя постаці і класічныя творы, прыдатныя для экранізацыі. Анансаваныя «Каласы пад сярпом тваім», чатырохсерыйны тэлефільм пра Янку Купалу. Чаму б не звярнуцца да твораў Ажэшкі? Матэрыял беларускі, эпічныя сюжэты цягнуць на захапляльныя стужкі з галівудскім размахам. Дый сама яе біяграфія, на думку паэта Міхала Анемпадыстава, вартая экранізацыі.

Эпізод 1. Паўстанка. Гісторыкі пагаджаюцца, што ў 1863—1864 гадах Ажэшка дапамагала каліноўцам, чым магла. У прыватнасці, займалася забеспячэннем партызанскага атрада Рамуальда Траўгута, які дзейнічаў на Кобрыншчыне.

Пасля разгрому атрада ў Горацкіх лясах Эліза выратавала цяжка параненага Траўгута: у сваёй карэце адвезла яго да межаў Каралеўства Польскага. Пасля паўстання яе мужа Пётру саслалі ў Сібір, а маёнтак сканфіскавалі. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць, пра свой асабісты ўдзел у паўстанні Эліза прызналася блізкаму сябру толькі на схіле жыцця.

Эпізод 2. Эмансіпантка. Агульнаеўрапейскую вядомасць атрымаў раман Ажэшкі «Марта» (1873) — асэнсаваны пратэст супраць нявольніцкага стану жанчыны ў тагачасным свеце. Выснова — «фартэпіяннае» выхаванне паненак не рыхтуе іх да самастойнага жыцця. Да таго ж, у вачах гарадзенскай шляхты пісьменніца была зненавіднай «эмансіпанткай», бо жыла па‑за шлюбам з адвакатам Нагорскім, носячы прозвішча пакінутага мужа.

Эпізод 3. Навуковец. Эліза Ажэшка шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назваў раслін. Усім беларускім назвам пры дапамозе знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Дарэчы, шмат назваў раслін, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі.

Вось такая польская пісьменніца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць