Дывізіён заступае на баявое дзяжурства па ахове ўчастка дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.

Фота: агенцтва «Ваяр»
У рамках раптоўнай праверкі, што праводзіцца па рашэнні камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, адзін з дывізіёнаў Зенітнай ракетнай брыгады атрымаў баявы загад і рушыў у прызначаны раён, паведаміла Міністэрства абароны.
Дывізіён заступае на баявое дзяжурства па ахове ўчастка дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы і па прыкрыцці прызначанага аб’екта.
Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі руху тэхнікі, выведцы паветранага і наземнага праціўніка. Для барацьбы з БПЛА задзейнічаны мабільная агнявая група, сродкі выяўлення і паражэння беспілотнікаў.
Каментары
Пускай местные привыкают к будущим событиям.