З 4 па 6 чэрвеня з Гродне пройдзе фестываль нацыянальных культур. Сёлета прысвечаны 65‑годдзю перамогі.
З 4 па 6 чэрвеня з Гродне пройдзе фестываль нацыянальных культур. Сёлета прысвечаны 65‑годдзю перамогі.
Гэтае свята ладзіцца раз на два гады і слыве сваёй відовішчнасцю. 4—6 чэрвеня Гродна ператворыцца ў вялікую пляцоўку, на якой сябе прадэманструюць розныя этнасы нашай краіны.
Сёлета ім прыйдзецца асабліва пастарацца, «баронячы касцюмы». Фестываль упершыню стане тэматычным і будзе прысвечаны 65‑годдзю перамогі ў вайне. Кожная нацыянальнасць мае якімсьці чынам ушанаваць перамогу. Складаную задачку задалі арганізатары афганцам, палесцінцам і немцам.
Кульмінацыяй свята стане закладка капсулы з пасланнем да нашчадкаў. Дарэчы, Фэст нацыянальных культур стане першым вялікім «выхадам у свет» для новага кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Шапіры.
Пры Саўчанку чынавенства на свяце звычайна адпачывала душой і дазваляла сабе махнуць чарку‑другую ў засені нацыянальных падворкаў.
Акрамя новага начальніка, гарадзенцы пабачаць на фестывалі канцэрт нестарэючага Алега Газманава, калінінградца па нацыянальнасці.
Сёлетні фэст будзе сціплейшы за папярэднія. Вінаваты ў гэтым не толькі крызіс — у Лідзе павінны адбыцца Дажынкі, адпаведна і сродкі з абласнога бюджэту перацяклі на фарбаванне лідскіх сцен.
Не абыходзіцца і без скандалаў. Палякі, якія адчуваюць асаблівы клопат беларускай дзяржавы, «пойдуць дзвюма калонамі»: афіцыйнай і неафіцыйнай.
Усе гады свайго існавання Фестываль нацыянальных культур быў прыкладам таго, як цудоўную ідэю можна ператварыць у саўковы трэш. Падобна на тое, што сёлета выключэння не будзе.
Каментары