Улада

Міжнародныя эксперты: гарантыі свабодных выбараў у Беларусі няма

Унесеныя ў Выбарчы кодэкс Беларусі папраўкі з’яўляюцца крокам да ўстаранення недахопаў, але не гарантуюць правядзення адкрытых і дэмакратычных выбараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве экспертаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Венецыянскай камісіі Рады Еўропы.

Поўны тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце АБСЕ.

«Папраўкі ўключаюць у сябе шэраг паляпшэнняў, прынятых на падставе нашых рэкамендацый, якія мы давалі ў нашых мінулых ацэнках выбараў паводле вынікаў працы назіральнікаў і падчас кансультацый з беларускімі ўладамі», — адзначыў дырэктар БДІПЧ АБСЕ Янез Лянарчыч.

Разам з тым ён падкрэсліў неабходнасць далейшай працы па паляпшэнні беларускага выбарчага заканадаўства. Напрыклад, растлумачыў Лянарчыч, «патэнцыяльна пазітыўны эфект ад шэрагу паправак можа быць сапсаваны недахопамі ў працэдуры падліку галасоў».

У сваю чаргу сакратар Венецыянскай камісіі Томас Маркет заявіў: адно толькі заканадаўства не можа гарантаваць правядзення выбараў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. «Якасць наступных выбараў у Беларусі будзе залежаць не толькі ад дзейнага заканадаўства. Важна яшчэ, як заканадаўчая база будзе прымяняцца», — падкрэсліў ён.

На думку міжнародных экспертаў, для паляпшэння выбарчага працэсу ў Беларусі неабходна спрасціць працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў і правядзення агітацыйнай кампаніі, даць дадатковыя гарантыі па правядзенні датэрміновага галасавання, дазволіць аспрэчваць рашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Вярхоўным судзе.

У заяве адзначаецца, што ў Беларусі адсутнічаюць крытэрыі ў працэдуры выбару членаў выбарчых камісій.

У дакуменце асабліва падкрэсліваецца, што папраўкі ў Выбарчы кодэкс так і не далі гарантыі таго, што назіральнікі змогуць сачыць за працэдурай падліку галасоў.

АБСЕ і Венецыянская камісія гатовы да далейшага цеснага супрацоўніцтва з Мінскам па ўсіх пытаннях рэфармавання выбарчага заканадаўства.

БДІПЧ АБСЕ таксама спадзяецца, што зможа ўбачыць эфект ад унесеных паправак падчас назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

Папраўкі ў Выбарчы кодэкс былі прыняты ў снежні 2009 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць