Каханне і сэкс11

Фліртаваць з мужчынам няма сэнсу

Гэта давёў эксперымент, праведзены ў Індыянскім універсітэце.

Гэта давёў эксперымент, праведзены ў Індыянскім універсітэце.

Жанчыны, колькі разоў было такое: ёсць мужчына, які прыпаў вам да сэрца, але ж вам няўцям як яго завабіць? Амерыканскія навукоўцы з універсітэта штата Індыяна сцвярджаюць, што хутчэй за ўсё ў гэтым выпадку нават вашая актыўнасць нічога б не змяніла. Чаго б вы ні зрабілі, існуе вялікая імавернасць, што мужчына ўсё адно няслушна зразумее мову вашых намёкаў ці, пэўна, падумае, што вы вясёлая і свойская жанчына.

Жанчыны фліртуюць не менш за мужчын. Гэта яны робяць пры дапамозе ўпарадкавання валасоў, красамоўных позіркаў, панаднай шырокай усмешкі ды інш. Але ўвага: вельмі часта мужчыны памыляюцца ў расшыфроўцы гэтых, здаецца, недвухсэнсоўных намёкаў.

Даследчыкі з універсітэта штата Індыяна даводзяць, што большасць мужчын «сляпыя» адносна флірту і залётаў. Жанчыны, у адрозненне ад мужчын, не «накідваюцца» на аб’ект свайго жадання, а дасылаюць яму намёкі і знакі, які сярэднястатыстычны маладзён па-просту не разумее. Даследчыкі апісалі тое па-маляўнічаму: «Мужчыны намагаюцца зарыентавацца ў чужым для іх свеце знакаў, не маючы дапаможніка, які дапамог усе знакі для іх растлумачыць».

У эксперыменце бралі ўдзел каля 300 чалавек. Студэнтаў і студэнтак папрасілі размеркаваць па катэгорыях і апісаць паводзіны жанчын, калі яны: 1) выказваюць сяброўскую прыязь, 2) сумуюць, 3) выказаюць сваю зацікаўленасць у мужчыну або калі яны 4) адпрэчваюць непрыемнага ім мужчыну. Потым студэнты і студэнткі праглядзелі 280 фотакартак жанчын і размеркавалі іх па тых чатырох катэгорыях. Высновы: студэнты памыляліся часта і значна часцей за студэнтак. Асабліва мужчыны блыталіся паміж праявамі грамадзейскасці і фліртаваннем.

Але жаночыя залёты не для ўсіх мужчынаў засталіся па-за вокам.

«Мы высветлілі, што

існуе вельмі невялікі адсотак мужчын, які ўмела «чытае» жаночыя знакі,
— распавёў Корн Фрыс, аўтар эксперыменту.

Корн дадаў, што яго эксперымент — яшчэ адзін доказ больш складанай пабудовы жаночых паводзінаў у пытаннях пачуццяў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі258

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых26

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць