Грамадства11

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск

Начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына расказала ў эфіры «Радыё-Мінск», што фестываль «Тбілісоба» плануюць правесці ў беларускай сталіцы ўжо ў кастрычніку. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле слоў чыноўніцы, фестывалі нацыянальных культур у цэнтры Мінска з'яўляюцца традыцыйнай практыкай. Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства разлічвае правесці «Тбілісобу» 3 кастрычніка. Цяпер абмяркоўваецца магчымы фармат мерапрыемства, але, як адзначыла Лучына, фестываль, верагодна, адбудзецца.

Мінская «Тбілісоба» раней была адным з самых масавых гарадскіх святаў. Мерапрыемствы, прысвечаныя Грузіі, уключалі канцэрты, розныя культурныя актыўнасці і фуд-корты, а ў цэнтры сталіцы яны збіралі дзясяткі тысяч чалавек.

Звычайна фестываль праходзіў у жніўні — верасні на плошчы Свабоды і іншых пляцоўках Верхняга горада. Апошні, пяты мінскі фестываль «Тбілісоба» адбыўся ў 2019 годзе.

Назва «Тбілісоба» паходзіць ад аднайменнага свята ўраджаю ў грузінскай сталіцы Тбілісі, якое традыцыйна адзначаецца ў першыя выхадныя кастрычніка.

Каментары1

  • .
    10.09.2026
    Калі бальшавікі сыйдуць, касцёлы трэба вяртаць.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць