Пасля яны наведаюць Кіеў.

Фота: Altaf Qadri / AP
«Заўтра мы разам з Уіткафам адправімся ў Маскву на сустрэчу з Пуціным», — заявіў па выніках перамоваў у Абу-Дабі спецпасланнік Трампа Джарэд Кушнер.
Бакі абмяркоўваюць далейшыя крокі пасля завяршэння перамоваў у Абу-Дабі.
Паводле слоў амерыканскага боку, «ёсць значны прагрэс у абмеркаванні гарантый бяспекі». Пасля сустрэчы ў Маскве перамоўшчыкі наведаюць Украіну.
Прадстаўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што канчатковыя дамоўленасці яшчэ не дасягнутыя, таму ўсе падрабязнасці перамоваў не раскрываюцца.
Каментары