Свет33

Беларускі садок у Беластоку набыў папулярнасць

Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці.

Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці.

Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі № 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе.
На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. Хоць
больш за фармальнасці хвалявала абыякавасць з боку грамадскасці і беларускіх асветных улад адказных за навучанне мовы (канкрэтна: Беларускага грамадска-культурнага таварыства).
Каб назбіраць сорак дзетак, бо такое патрабаванне паставілі ўлады горада, Барбара Пякарская спачатку званіла да сваіх знаёмых, а пасля да незнаёмых людзей, знойдзеных у тэлефоннай кніжцы.
Праблемы з наборам адпаведнай колькасці дзяцей доўжыліся праз тры першыя гады.
За гэты час супольнымі сіламі нам удалося разгарнуць добрую славу вакол садка.
Вялікую ролю ў інтэграцыі асяроддзя бацькоў адыгралі беларускія этнічныя пастаноўкі, які ставілі мы разам з дзяцьмі і настаўніцамі. Іх паказвалі не толькі ў прадшколлі, але і пры беластоцкіх цэрквах, дамах культуры, часам выязджалі ў глыбінку,
каб там заражаць энтузіязмам.

У выніку атрымаўся цыкл пастановак на арыгінальныя сцэнарыі, напісаныя бацькамі дзетак, а пасля выдадзеныя імі друкам пад загалоўкам «Ад абраднасці да тоеснасці». Вядома, гэта быў прыгожы дадатак да штодзённай і грунтоўнай працы настаўніц.

Выпускнікі беларускага прадшколля ад пачатку свайго існавання ішлі ў школу з найлепшай падрыхтоўкай.
Развіццё ўстановы выпадае разам з прыходам на пасаду дырэктара Луцыі Неміровіч. Удвая расце колькасць навучэнцаў, грунтуецца настаўніцкі калектыў (сёння ў прадшколлі працуе аж сем настаўніц), дзейнічае вакальна-танцавальны калектыў «Вясёлка», які ў апошнія гады перамагае на цэнтральных беларускіх мастацкіх конкурсах.

Бацькі таксама выступаюць на сцэне разам з дзяцьмі і настаўніцамі, а іх спектакль «Як ехаў Ясь у сваты», які яны самі напісалі і паставілі, выклікаў проста фурор!

Выпускнікі, сучасныя навучэнцы (іх 85 асоб), бацькі, запрошаныя госці, якія 17 чэрвеня г.г. з’явіліся на юбілей наладжаны ў Ваяводскім асяродку культры (у г.зв. Сподках), ледзь памесціліся ў зале. Пасля віншаванняў і падарункаў (наша рэдакцыя, супольна з радыё «Рацыя», падарыла мастацкі банэр аўтарства Міраслава Здрайкоўскага, у прыватнасці бацькі дашкольшіка беларускіх груп). Гаспадары ў сваю чаргу падрыхтавалі цудоўную мастацкую праграму: спектакль «Дзівосны гадзіннік», мультымедыйную прэзентацыю «Выпускнікі садка» (іх 145, а былыя дашкольнікі першых двух гадоў ужо студэнты), прэзентацыю кампакт-дыскавакальна-танцавальнага калектыву «Вясёлка», пастаноўку «Як ехаў Ясь у сваты» ды выступленне музычнага гурту «Світанак», у якім спяваюць усе настаўніцы. Такога няма ні ў адной іншай адукацыйнай установе.

Барбара Пякарская, якая на роўні з дырэктар Луцыяй Неміровіч і яе таленавітымі кадрамі атрымала шмат віншаванняў і слоў падзякі, не скрывала слоў прызнання:

— Гэта вялікі поспех настаўніц, але таксама і нас усіх бацькоў і людзей, якія аказвалі падтрымку.
Тое, што бачым і адчуваем сёння, пасля пятнаццаці гадоў, сведчыць пра нас як беларусаў. Родная мова мае для нас вартасць.

Каментары3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць