Спорт66

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі

Прадстаўніца Вялікабрытаніі Бадхана Сіванандан стала самай маладой шахмацісткай у гісторыі, якая атрымала званне жаночага гросмайстра (Woman Grandmaster). Неабходную норму яна выканала падчас Сусветнай шахматнай алімпіяды ва ўзбекскім Самаркандзе.

Бадхана Сіванандан. Фота: Christopher Furlong/Getty Images

Выступаючы за зборную Англіі на першай дошцы, Сіванандан набрала 8 ачкоў у 11 партыях.

Дагэтуль узроставы рэкорд належаў Кацярыне Лагно, якая раней прадстаўляла Украіну, а з 2014 года выступае за Расію. Званне жаночага гросмайстра яна атрымала ў 2002 годзе ва ўзросце 12 гадоў і 4 месяцаў.

Сярод мужчын самым маладым шахматыстам у гісторыі, які атрымаў звычайнае званне гросмайстра, з'яўляецца амерыканец Абхіманью Мішра. Ён атрымаў гэты тытул у 2021 годзе таксама ва ўзросце 12 гадоў і 4 месяцаў.

Woman Grandmaster — жаночае званне Міжнароднай шахматнай федэрацыі FIDE. Патрабаванні для яго атрымання ніжэйшыя, чым для звання міжнароднага гросмайстра.

Сіванандан пачала займацца шахматамі падчас пандэміі COVID-19. Шахматную дошку яна знайшла ў пакеце з непатрэбнымі рэчамі, які знаёмы сям'і пакінуў у іх доме ў Хароў на поўначы Лондана. Бацька навучыў дзяўчыну асноўным правілам гульні, але неўзабаве яна ўжо пачала перамагаць яго. Далей свае навыкі Сіванандан удасканальвала з дапамогай навучальных відэа на YouTube.

Акрамя шахмат, яна грае на скрыпцы і фартэпіяна.

Раней Сіванандан стала самай маладой чэмпіёнкай Вялікабрытаніі па шахматах сярод жанчын. Яна пабіла рэкорд Элейн Прытчард, якая ў 1939 годзе выйграла нацыянальны чэмпіянат ва ўзросце 13 гадоў.

Каментары6

  • Пытаннечка
    28.09.2026
    Стоп, а навошта тут розніца ў жаночы/не жаночы, тут жа няма фізіялагічных пераваг мужчын?
  • Так склалася гістарычна
    28.09.2026
    Пытаннечка, Жанчынам ніхто не забараняе гуляць у мужчынскіх спаборніцтвах, у шахматах няма мужчынскай секцыі, толькі агульная і жаночая. Але толькі адзінкі з іх гэта робяць, таму што аб'ектыўна маюць ніжэйшы скілл.
  • хех
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць