Грамадства33

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра

Раніцай 3 лістапада памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна, які некалькі гадоў змагаўся з анкалагічным захворваннем. У 2024 годзе для хлопчыка сабралі больш за 150 тысяч еўра на лячэнне ў Германіі. Пасля аперацыі і хіміятэрапіі ў Цімура адбылася рэмісія, аднак восенню 2025 года хвароба вярнулася. Пра смерць хлопчыка паведамілі ў Instagram-акаўнце Onkodeti, піша выданне Hrodna.life.

Тимур Гродно
Цімур падчас лячэння. Фота: vk.ru/onkodeti_myraydom

«Сёння раніцай спынілася маленькае сэрцайка нашага Цімурчыка… Хлопчыка з неверагоднай усмешкай, за жыццё якога так доўга змагаліся. Да апошняга верылі, спадзяваліся і чакалі добрых навін. Цімурчык, мы назаўсёды запомнім цябе такім — светлым, добрым, з гэтай шчырай усмешкай», — гаворыцца ў публікацыі.

На лячэнне Цімура за тыдзень сабралі больш за 150 тысяч еўра

Цімур Кузьміцкі нарадзіўся 7 лістапада 2019 года. У сакавіку 2024 года, калі хлопчыку было чатыры гады, для яго абвясцілі тэрміновы збор на лячэнне ва ўніверсітэцкай клініцы Ростака ў Германіі.

У Цімура дыягнаставалі злаякасную пухліну правай ныркі чацвёртай стадыі з метастазамі ў лёгкіх. Для аперацыі і наступнага лячэння патрабавалася 153 651 еўра. Сабраць грошы трэба было за кароткі час, і збор удалося закрыць. Бацькі тады дзякавалі ўсім, хто дапамог сям’і, і валанцёрам дабрачыннага фонду KinderVita.

У красавіку 2024 года Цімур прыехаў у Германію. Яму правялі складаную васьмігадзінную аперацыю для выдалення пухліны і пашкоджанай ныркі. Пасля гэтага хлопчык працягнуў лячэнне, у тым ліку праходзіў курсы хіміятэрапіі.

У сакавіку 2025 года лекары паведамілі сям’і пра рэмісію. Цімур пазваніў у спецыяльны звон, якім у клініцы адзначаюць завяршэнне актыўнага лячэння.

Наступныя абследаванні таксама паказвалі добрыя вынікі. Аднак у кастрычніку 2025 года мама Цімура паведаміла, што ў сына зноў выявілі метастазы ў лёгкіх.

Хлопчыку прызначылі высокадозную хіміятэрапію. Лячэнне суправаджалася ўскладненнямі, у тым ліку трамбозам нагі.

У сакавіку 2026 года валанцёры паведамілі, што пасля чарговых курсаў хіміятэрапіі метастазы ў лёгкіх падчас абследаванняў не выявілі. Аднак лекары працягвалі назіраць змены на МРТ галавы. Для далейшага лячэння планавалі трансплантацыю касцявога мозгу і прамянёвую тэрапію.

Пра наступныя этапы лячэння не паведамлялася — у гэты час беларускія ўлады ліквідавалі фонд, які дапамагаў хлопчыку і яго сям’і.

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра
Фота: instagram.com/onkodeti_myryadom/

Цімуру дапамагаў фонд KinderVita, які ліквідавалі ў Беларусі

Цімур быў адным з падапечных дабрачыннага фонду KinderVita. Арганізацыя дапамагала дзецям з анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі: праводзіла зборы на лячэнне, купляла лекі і спецыяльнае харчаванне, падтрымлівала сем’і.

У сакавіку 2026 года беларускія ўлады ліквідавалі KinderVita. Рашэнне прыняло Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама. Прадстаўнікі фонду не пагадзіліся з прэтэнзіямі ўладаў і заяўлялі, што арганізацыя працавала празрыста і рэгулярна публікавала фінансавыя справаздачы.

Пасля ліквідацыі каманда працягнула дапамагаць дзецям у новым фармаце. У ліпені валанцёры абвясцілі, што цяпер працуюць як рух «Мы побач».

«Мы па-ранейшаму побач з дзецьмі, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў, і з іх сем’ямі», — расказвалі валанцёры.

Каментары3

  • Прыдзе час
    04.11.2026
    Гарыце ў пекле, лукашысты.
  • Спачуванні
    04.11.2026
    Няма словаў
  • зыгмунт
    04.11.2026
    гэта што трэба было есці каб атрымаць рак ныркі у 4 гады? ныркі гэта фільтры арганізма. або дзіцячае харчаванне з хімікатамі, або маці карміла малаком з кепскім хімічным складам. Або увогуле стан жанчыны. Дзяўчатам трэба дбаць пра здароўе, да нараджэння дзіцяці не піць, не курыць, старацца есці натуральную ежу. А што зараз: курыць вэйпы, пье кактэйлі, швэндаецца па ночах, фастфуд. Фарбуецца, і неведае які хімічны склад на скуры. Парфум, а ты гэтым дыхаеш, а што гэта кампаненты? а яно у кроў трапляе.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць