Грамадства66

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба

Беларусаў узрушыла трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — яна пайшла выдаляць зуб мудрасці пад наркозам і памерла. Цяпер камісія Міністэрства аховы здароўя праводзіць праверку з гэтай нагоды. Што вядома? 

У клініцы «Стамарус», куды звярталася 30‑гадовая Валерыя Баброўнік, паведамілі Onliner, што выпадак правяраюць дзяржаўныя органы і камісія Мінздароўя.

Версію пра анафілактычны шок, якая распаўсюдзілася ў сацсетках, медцэнтр лічыць малаверагоднай.

У «Стамарусе» заявілі, што ў пацыенткі «клінічная карціна анафілактычнага шоку адсутнічала». Пры гэтым канчатковыя высновы пра прычыны смерці яшчэ павінны зрабіць спецыялісты.

Паводле клінікі, цяпер правяраюць якасць дапамогі Валерыі на ўсіх этапах — у самім медцэнтры, падчас працы хуткай і ў бальніцы. Таксама праводзяцца следчыя дзеянні.

«Да заканчэння афіцыйных экспертыз любыя сцвярджэнні ў публічнай прасторы з’яўляюцца заўчаснымі», — адзначылі ў медцэнтры.

Падрабязней каментаваць стан пацыенткі і аказаную ёй дапамогу ў клініцы адмовіліся, спаслаўшыся на медыцынскую таямніцу.

Як высветліў Onliner, пасля пагаршэння стану Валерыі ёй пачалі аказваць рэанімацыйную дапамогу, выклікалі хуткую і шпіталізавалі ў бальніцу.

Пра смерць Валерыі Баброўнік стала вядома ў канцы кастрычніка. Жанчыне было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской бальніцы. У Валерыі засталіся муж і сын, які вучыцца ў другім класе.

Каментары6

  • польскі беларус
    04.11.2026
    Якая "мудрасьць?", а затрыманы зуб мудрасці? І ў польскай мове чамусці ё зуб мудрасці.
  • K
    04.11.2026
    Чытаючы загаловак я падумаў што яна стаматалагіня і памерла падчас працы, выдаляючы камусьці зуб.
  • IL
    04.11.2026
    Чытаю на рускай тэкст Светланы Белоус на анлайнеры і спачуваю сам сабе.

    НН пазбавілі магчымасці працаваць у Беларусі, а я не чытаю анлайнер інакш, як праз НН.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць