Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура
Генеральная пракуратура Беларусі папрасіла Следчы камітэт праверыць кліп «Мілы ублюдак» расійскага рэпера Ягора Крыда.

Нагодай стаў лонгсліў артыста са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі».
«У Інтэрнэце размешчаны кліп спевака Ягора Крыда, у якім выканаўца з’явіўся ў адзенні са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі». Дызайнеры, якія распрацавалі такую выяву, выкарысталі афішу фільма, пры гэтым дамалявалі на партрэце галоўнага героя татуіроўку і пірсінг, а таксама надпіс «Маркіроўка дыстанцыі». Дэманстрацыя кліпа выклікала шырокі грамадскі рэзананс і атрымала негатыўную ацэнку ў сацыяльных сетках і месенджарах», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Мерч выпусціў маскоўскі канцэпт-стор KM20, заснаваны ўраджэнкай Мінска Вольгай Карпуць, у калабарацыі з амерыканскім брэндам. На прынце — твар з кінаплаката фільма 1985 года «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава: 16‑гадовы хлопчык Флёра, які перажыў смерць родных і спаленне беларускай вёскі. Акрамя татуіровак і пірсінгу, дызайнеры дадалі яму яркія колеры і надпіс «Маркіроўка дыстанцыі».

Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
А нават калі там Флёра з фільму 1985 (дарэчы, фільм вельмі моцны!) ... Якім бокам у гэтай дурасці дызайнера і дурасці рэпера знайшлі "адмаўленне гэнацыду"? У пракуратуры ёсць нейкі "План по отрицанию геноцида"?
Насчёт "Плана ..." - очень похоже.