Аўто11

Кампанія Dongfeng прадставіла першы гібрыдны аўтамабіль беларускай зборкі

Кітайскі канцэрн Dongfeng афіцыйна прэзентаваў у Мінску першы гібрыдны аўтамабіль беларускай зборкі — Forthing X5 EVO. Машыны збіраюць на заводзе «Юнісон». Прэзентацыя першых экзэмпляраў адбылася 4 лістапада з удзелам прадстаўнікоў кітайскай кампаніі і афіцыйнага дыстрыб'ютара, піша Office Life.

Фото: Office Life

Навінка можа стаць прыкметнай з'явай на беларускім аўтарынку. Пасля таго як у 2025 годзе ўтылізацыйны збор на найбольш папулярныя гібрыды з рухавікамі аб'ёмам ад аднаго да двух літраў павялічылі ў 43 разы, іх імпарт у Беларусь амаль спыніўся. Цяпер мясцовая прамысловая зборка дазваляе пазбегнуць гэтага збору і зрабіць аўтамабілі больш даступнымі.

У залежнасці ад камплектацыі Forthing X5 EVO будзе каштаваць ад 92,7 да 98,7 тысячы рублёў. Акрамя таго, беларускі статус аўтамабіля дазволіць пакупцам разлічваць на больш выгадныя ўмовы крэдытавання, падобныя да тых, якія прапануюць для машын маркі Belgee.

Forthing X5 EVO абсталяваны паслядоўнай гібрыднай сістэмай з бензінавым генератарам, які выпрацоўвае электраэнергію для руху. Паводле кітайскага стандарту, на адной зарадцы батарэі аўтамабіль можа праехаць да 230 кіламетраў. У гібрыдным рэжыме агульны запас ходу заяўлены на ўзроўні больш за 1100 кіламетраў.

Сярод абсталявання — адаптыўны круіз-кантроль, сістэма ўтрымання ў паласе руху і сістэма кругавога агляду. У найбольш дарагой камплектацыі прадугледжаныя восем падушак бяспекі, сядзенні з функцыямі масажу і вентыляцыі, а таксама памяць налад сядзення кіроўцы.

Фота: Dongfeng Motor Corporation

Аўтамабіль таксама адаптавалі да беларускіх умоў эксплуатацыі. На заводзе «Юнісон» выконваюць ацынкаванне і афарбоўку кузава з улікам патрабаванняў кітайскага вытворцы і мясцовага клімату. Узмоцненая антыкаразійная апрацоўка, інтэрфейс русіфікаваны, прадугледжаная падтрымка Apple CarPlay і Android Auto. Пакуль у машыне няма падагрэву лабавога шкла, але вытворца абяцае дадаць гэтую функцыю ў будучыні.

Генеральны дырэктар Dongfeng Liuzhou Motor Ван Вэньюн, які прыехаў у Беларусь на прэзентацыю, заявіў, што кампанія разглядае мясцовы рынак як перспектыўны для такіх аўтамабіляў. У Dongfeng таксама вывучаюць магчымасць пашырэння мадэльнага шэрагу беларускай зборкі.

Афіцыйны дыстрыб'ютар запэўнівае, што праблем з абслугоўваннем не будзе: у Беларусі ўжо працуюць 14 аўтацэнтраў Dongfeng ва ўсіх рэгіёнах краіны. Дагэтуль на «Юнісоне» збіралі толькі традыцыйныя аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. Паводле звестак дыстрыб'ютара, за 2026 год прадпрыемства выпусціла больш за 5850 аўтамабіляў маркі Forthing.

Каментары1

  • лотр
    05.11.2026
    Гэты калгасны прэіум а кітайцаў ужо крыху заманаў. Нармальныя машыны будуць,?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць