У ноч на 23 кастрычніка на Жабінкаўскім цукровым заводзе адбыўся пажар. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

Узгаранне пачалося на адкрытай пляцоўцы прадпрыемства. Загарэлася буртаўкладвальная машына.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. Паводле звестак МНС, ніхто не пацярпеў.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары