Вайна22

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»

У ноч на 27 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі. Як сцвярджаецца, па Паўднёвым мосце выпусцілі ажно чатыры ракеты «Іскандэр-М».

У выніку балістычных удараў мост атрымаў значныя пашкоджанні.

На відэа, апублікаваным украінскімі СМІ, бачная вялікая скразная дзірка ў дарожным палатне паміж рэйкамі, разбітае жалезабетоннае перакрыццё і пагнутая арматура. Пашкоджаныя таксама рэйкі.

Мост перакрылі, рух па ім змянілі.

У эфіры нацыянальнага тэлемарафону прэс-сакратар Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат адзначыў, што падчас атакі вечарам і ноччу з 26 на 27 кастрычніка вораг расіяне прымянілі 16 балістычных ракет тыпу «Іскандэр-М» або зенітных ракет С-400, некалькі з якіх накіраваў на Паўднёвы мост у Кіеве.

«Вядома, гэта палатно можна аднаўляць, таму што масты не так проста зруйнаваць, як хтосьці думае. Але, урэшце, гэта таксама выклікае пэўныя нязручнасці. Для таго каб яго аднавіць, патрэбен час», — заявіў Ігнат.

Акрамя таго, цэлямі атакі таксама былі розныя аб’екты ў сталіцы, у тым ліку банкі, аўтазаправачныя станцыі, прамысловая зона і прадпрыемствы.

Каментары2

  • Ё
    27.10.2026
    Білі, каб прыпыніць рух метро на іншы бераг. Па гэтаму масту ідзе метро. Стрэл адной ракеты Іскандэм М каштуе 3млн$. Калі накіравалі на мост некалькі ракет (дапусцім чатыры) ,то гэтыя пару дзірак у Кіеўскім мосце каштавалі расійскім падаткаплацельшчыкам 12 млн$. Менавіта столькі каштуе пабудаваць суперсучасную школу на 300 вучняў.
  • Янка
    28.10.2026
    Адычыняючы новыя аб'екты для атак Пуцін літаральна дае рады ЗСУ, па чым біць у адказ. Бо на МКАД таксама існуе шмат мастоў праз Маскву-Раку і Яўзу. Спыніўшы рух па МКАД - ЗСУ здольныя паралізаваць рух па ўсёй Маскве, бо Маскоўскія Малая і Вялікая колы надта далёкія і на надта вузкія, каб кампенсаваць выбыццё МКАД.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць