Свет33

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве

У скандал умяшалася нават міністарка культуры Даніі.

Размус Уолбрыдж па цэнтры. Фота: TV2 / dr.dk

Вядомасць дацкаму коміку Расмусу Уолбрыджу прынеслі відэа ў Instagram з дзівакаватымі персанажамі. Амаль дзесяць гадоў ён працаваў разам з сябрам, комікам і тэлевядучым Марцінам Ларсенам. Яны рабілі тэлевізійныя скетчы і падкаст, выступалі з агульнай праграмай і марылі пра дацкую версію «Вельмі страшнага кіно». Улетку 2025 года ад гэтай задумы давялося адмовіцца, але Ларсен прыдумаў, як яе выкарыстаць: мара сябра стане прынадай для тэлешоу.

Вясной 2026 года Расмус і Ларсен прыйшлі на сустрэчу ў прадзюсарскую кампанію, дзе ім расказалі, што кінастудыя Nordisk Film шукае ідэю для камедыі, якую можна хутка зняць. Расмус прапанаваў іх даўнюю задуму, і яго падтрымалі: сябрам даручылі падрыхтаваць прэзентацыю для студыі. Ён не ведаў, што сустрэчу падстроілі і здымаюць схаванымі камерамі. Так з'явіўся фальшывы фільм пад рабочай назвай Zloty.

Чатыры месяцы Расмус верыў, што яго мара спраўджваецца, а 149 чалавек, сярод якіх быў і Ларсен, разыгрывалі вакол яго спектакль. Схаваныя камеры здымалі пра самога Расмуса шоу для тэлеканала TV 2, якое павінна было складацца з шасці серый. Прыкладам для аўтараў паслужыў амерыканскі серыял, у якім усе вакол галоўнага героя аказваюцца акцёрамі.

На камеру трапляла ўсё, што было звязана з фільмам. Камеры хавалі за люстэркам, у кававых кубках, у флэшках і нават у гузіку на кашулі Ларсена. Прысутнасць здымачнай групы тлумачылі тым, што нібыта здымаецца дакументальны фільм.

Праўду Расмус даведаўся толькі ў фінале. Гледачы бачаць, як ён смяецца, быццам прымае жарт. Пасля яго спыталі, ці можна паказваць шоу гледачам, і ён пагадзіўся.

«Гэта псіхалагічныя катаванні»

Першую серыю шоу «Усе любяць Расмуса» паказалі 26 кастрычніка. Астатнія пяць планавалі выпускаць раз на тыдзень да канца лістапада.

Але на TV 2 адразу абрынулася хваля крытыкі. Вядомыя комікі, тэлевядучыя і гледачы загаварылі пра цкаванне, маніпуляцыю і псіхалагічны гвалт. Тэлевядучая Анна Лін назвала шоу псіхалагічнымі катаваннямі і прапанавала перайменаваць яго ў «Усе цкуюць Расмуса». Яе відэа паглядзелі больш за 300 тысяч чалавек.

29 кастрычніка TV 2 выклаў усе серыі адразу: канал заявіў, што гэта дапаможа весці дыскусію, ведаючы ўсю гісторыю. Абурэнне толькі нарастала. Галоўным стала пытанне, ці мог Расмус сапраўды адмовіцца ад паказу шоу, калі над праектам працавалі дзясяткі калег, найлепшы сябар і буйны нацыянальны канал. У TV 2 запэўнівалі, што мог, а за яго станам увесь час сачыў псіхолаг.

Размус Уолбрыдж. Фота: rasmuswallbridge / Instagram

Паводле аднаго з дацкіх аглядальнікаў, у выпадку адмовы Расмус атрымаў бы за чатыры месяцы ўсяго 25 тысяч крон, гэта каля 3,3 тысячы еўра. Канал гэтага ні пацвердзіў, ні абверг, але паабяцаў разабрацца.

Сам Расмус маўчаў да 31 кастрычніка. У той дзень ён напісаў у Instagram, што пакуль не гатовы ўдзельнічаць у дыскусіі, і вельмі прасіў канал больш такога не рабіць. Ён таксама адмовіўся ад прапанаванай магчымасці зрабіць сапраўдны фільм разам з Ларсенам.

У той жа дзень TV 2 прыбраў шоу з усіх сваіх платформаў і папрасіў у коміка прабачэння. У скандал умяшалася нават міністарка культуры Даніі, якая назвала шоу «безгустоўным псіхалагічным эксперыментам». Яна заявіла, што TV 2 парушыў уласныя этычныя правілы: удзельнікі маюць права ведаць тэму і ўмовы здымак. Частка партый патрабуе ад міністаркі больш рашучых дзеянняў, а сацыял-дэмакраты лічаць, што кіраўніцтва TV 2 адрэагавала надта позна.

Тым часам адзін з дацкіх таблоідаў ужо заклікаў звольніць кіраўнікоў TV 2. Эксперт па медыя мяркуе, што патаемная здымка магла парушыць Крымінальны кодэкс Даніі, дзе за гэта прадугледжана да шасці месяцаў зняволення, аднак абвінавачанняў пакуль нікому не прад'яўлена.

Сам Расмус тым часам рыхтуецца да першага сольнага стэндап-тура, які пачнецца ў лістападзе. Гісторыю ў анлайн-рэжыме асвятляе сам TV 2.

Каментары3

  • Ж
    03.11.2026
    Праблемы сытых і заможных. Не цікава.
  • Dragon
    03.11.2026
    Шоу Трумана
  • Морфеус
    03.11.2026
    Ж, так не интересно что ты прибежал чтобы это сказать.)

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць