Свет11

У Кангрэсе ЗША могуць разгледзець імпічмент кіраўніку Пентагона Хегсэту

Многія заканадаўцы за кулісамі сцвярджаюць, што менавіта ён адыграў галоўную ролю ў тым, каб Трамп атакаваў Іран.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Кангрэсмен-рэспубліканец Томас Мэсі хоча вынесці на галасаванне пытанне аб імпічменце міністра абароны ЗША Піта Хегсэта. Частка яго аднапартыйцаў чакае, што ніжняя палата Кангрэса падтрымае гэтую ініцыятыву, піша CNN.

Мэсі прадстаўляе штат Кентукі і вядомы сваёй крытыкай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле яго слоў, працэдуру адстаўкі кіраўніка Пентагона ён ініцыюе адразу пасля вяртання заканадаўцаў у Вашынгтон.

Некалькі суразмоўцаў у Рэспубліканскай партыі расказалі, што чакаюць ухвалення гэтай ініцыятывы ніжняй палатай Кангрэса. Паводле даных CNN, спробы ўскласці адказнасць за вайну ў Іране на Хегсэта паскорылі гістарычныя правалы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах 3 лістапада.

Многія заканадаўцы за кулісамі сцвярджаюць, што менавіта міністр адыграў галоўную ролю ў тым, каб Трамп атакаваў Іран. На іх думку, гэта адбылося без стратэгіі выхаду з канфлікту і без плана кіравання яго наступствамі.

Некалькі рэспубліканцаў расказалі CNN, што Хегсэт пераацаніў здольнасць ЗША хутка і лёгка перамагчы ў канфлікце. Яны таксама абвінавачваюць яго ў тым, што ён працягвае выступаць за эскалацыю, хоць працяглыя бамбардзіроўкі не наблізілі Іран да капітуляцыі.

У Пентагоне на гэта адрэагавалі рэзка. Хегсэт «не адступіць і не дазволіць запалохаць сябе палітыкам, якія імкнуцца зарабіць партыйныя балы або пачаць фальшывыя расследаванні там, дзе няма ніякіх правапарушэнняў», — заявіў галоўны прэс-сакратар Пентагона Шон Парнэл.

Каб адправіць міністра ў адстаўку праз імпічмент, аднаго галасавання ў ніжняй палаце недастаткова. Рашэнне таксама павінен падтрымаць Сенат, дзе за яго павінны прагаласаваць дзве трэці сенатараў.

Каментары1

  • Іран трэба даціскаць
    05.11.2026
    Праблема тут толькі ў тым, што Іран не даціснулі. Але ж дэмакраты любяць спонсара Хамаса, хусітаў, спонсара і пастаўшчыка зброі для Расеі, забойцаў дзясяткаў тысяч уласных грамадзян. Думаеце, ім справа да Беларусі, дзе рэжым бяскрыўдны ў параўнанні з Іранам?

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос24

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц10

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос24

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць