Да беларускага галкіпера, што гуляе ў Балгарыі, праяўляюць цікавасць топавыя шатландскі і грэцкі клубы
Шатландскі «Сэлтык» і грэцкі ПАОК — клубы, якія найбольш актыўна сочаць за беларускім галкіперам сафійскага ЦСКА і зборнай Беларусі Фёдарам Лапавухавым.

Паводле інфармацыі крыніц, ПАОК з Салонікаў сочыць за беларускім футбалістам і разглядае яго ў якасці кандыдата на набыццё ў студзені або летам 2027 года, піша «Беларускі футбол»
Упэўненая гульня Лапавухава ў чэмпіянаце Балгарыі і Лізе канферэнцый УЕФА толькі ўзмацніла цікавасць да яго. Паводле крыніц, за брамнікам сочаць як мінімум пяць вядучых клубаў.
«Зеніт» па-ранейшаму застаецца сярод зацікаўленых расійскіх клубаў. Маскоўскі «Спартак» адмовіўся ад трансферу, хоць раней уважліва сачыў за беларускім галкіперам.
Адзначаецца, што Лапавухаў аддае перавагу пераходу ў мацнейшы чэмпіянат, які дае магчымасць рэгулярна гуляць у еўракубках. Клубам, зацікаўленым у яго набыцці, давядзецца сутыкнуцца з высокімі фінансавымі патрабаваннямі, паколькі ЦСКА ў найбліжэйшы час не будзе адчуваць ціску з мэтай прадаць футбаліста.
Што праўда, учора ЦСКА прайграў на сваім полі ў матчы Лігі канферэнцый турэцкаму «Трабзонспору» з лікам 1:2, Фёдар адпаведна прапусціў два мячы, прычым адзін ад Махамеда Салаха, што ўлетку перабраўся ў Турцыі. Прыкра, бо ЦСКА першым забіў гол.
Для «Сэлтыка» і ПАОКа найбліжэйшыя месяцы пакажуць, ці перарасце цікавасць скаўтаў у канкрэтныя прапановы.
Варта адзначыць, што за фарм-клуб грэкаў ПАОК-2 гуляе беларус Павел Апяцёнак.
Каментары