Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным
Аляксей «Беларус» Пашковіч з вёскі Ламашы Глыбоцкага раёна застаўся недзе ва ўкраінскіх стэпах.
43‑гадовы беларус Аляксей Пашковіч, які наняўся наводчыкам 19‑га танкавага палка 67‑й мотастралковай дывізіі расійскай арміі, знік у сваім першым баявым выхадзе 5 лістапада 2026 года.
Найміт з пазыўным «Беларус» ужо прызнаны сваёй часцю зніклым без вестак. У абсалютнай большасці выпадкаў гэта азначае смерць.

Целы сваіх загінулых расіяне не выцягваюць, бо гэта небяспечна.
Адпаведна, знайсці цела Пашковіча можна будзе толькі пры збегу двух фактараў — калі расіяне зоймуць тэрыторыю, на якой яно ляжыць, і калі да гэтага часу яго яшчэ можна будзе ідэнтыфікаваць.
Аляксей Пашковіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў вёсцы Ламашы Глыбоцкага раёну.
Вельмі маладым трапіў у крымінальныя прыгоды: паводле звестак Belpol, у 2003 годзе збіў чалавека, чым зарабіў першую судзімасць, а ў 2004 — збіў іншага, пры гэтым той ад атрыманых траўм памёр.
Пашковіч атрымаў 10 гадоў калоніі. Па вызваленні ўладкаваўся ў Полацкую раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
Каментары