Улада1515

Уладзімір Колас адмовіў карэспандэнту «НН» прысутнічаць на Радзе інтэлігенцыі

Рада інтэлігенцыі нечым нагадвае сабой масонскую ложу. Усе пра яе чулі, але ніхто не ведае, хто ў яе ўваходзіць і дзе яна збіраецца.

Рада інтэлігенцыі нечым нагадвае сабой масонскую ложу. Усе пра яе чулі, але ніхто не ведае, хто ў яе ўваходзіць і дзе яна збіраецца.

Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, збіраўся схадзіць на чарговае пасяджэнне Рады 3 жніўня. Тым больш, што якраз яны ўзялі на сябе абавязак па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Загадзя патэлефанаваў кіраўніку Рады Уладзіміру Коласу, каб атрымаць дазвол на прысутнасць. На маё здзіўленне Колас адразу катэгарычна зазначыў, што з не хоча мець з «НН» ніякіх справаў.

«Пасля тых брудных інсінуацый, што вы надрукавалі пра Раду інтэлігенцыі, нічога супольнага мець з вамі не хочам. Вы і так ужо ведаеце, што напішаце. Наша справа, каго пускаць на пасяджэнне, а каго не», — так Колас забараніў нам прысутнасць.

Колькі разоў журналісты «НН» чулі падобнае «каго хочам таго і не пускаем» ад дзяржаўных установаў не злічыць. Цяпер да гэтага шэрагу далучылася Рада інтэлігенцыі.

Праз асабістыя крыўды кіраўнікі Рады гатовыя забыць аб прынцыпах галоснасці і адкрытасці, якія самімі ж імі і дэкларуюцца.

Ну, а «бруднымі інсінуацыямі» названы каментар рэдактара. Пры гэтым раней і сам Уладзімір Колас атрымаў слова на старонках газеты.

Сапраўды, нейкая неінтэлігентная гульня Рады інтэлігенцыі атрымліваецца.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць