Эканоміка66

Сямашка: Дакументы па будаўніцтве АЭС падпішам у верасні

Беларусь пакуль не плануе ствараць з Расіяй сумеснае прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Беларусь пакуль не плануе ствараць з Расіяй сумеснае прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай АЭС, заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 4 жніўня.

На мінулым тыдні шэраг СМІ паведамілі, што Расія адмаўляецца падпісваць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Расійскі бок нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш як 50%, паведаміла ананімная крыніца ў беларускіх дзяржорганах. Паводле яго словаў, такім чынам Масква разлічвае атрымаць як мінімум 50% даходаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе вырабляць беларуская АЭС у выпадку яе будаўніцтва за кошт расійскага крэдыту.

Сямашка пацвердзіў, што расійскі бок адной з умоў падпісання пакета пагадненняў па будаўніцтве АЭС вылучае стварэнне СП па арганізацыі збыту электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Разам з тым, падкрэсліў ён, Беларусь «не прадугледжвае стварэнне СП».

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, Беларусь разлічвае падпісаць з Расіяй дакументы аб будаўніцтве АЭС не пазней чым канец верасня. «Усе дакументы падрыхтаваныя, але ёсць шэраг момантаў, якія маюць патрэбу ў дадатковым узгадненні. Расія пакуль не ідзе на падпісанне пакетных пагадненняў, таму што ёсць неўрэгуляваныя моманты. Яны не складаныя, і я думаю, што ў жніўні-верасні, магчыма, мы дакументы падпішам», — паведаміў журналістам Сямашка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць