Грамадства77

Іран атрымаў ракеты C-300 з Беларусі

Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскае дзяржаўнае інфармагенцтва Фарс.

Іран атрымаў 4 зэнітна-ракетных комплексы (ЗРК) S-300, нягледзячы на адмову Расеі паставіць іх у межах дзейнага кантракта. Дзьве ўстаноўкі атрыманыя з Беларусі, яшчэ дзьве — зь дзьвюх іншых неназваных краінаў.

Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскае дзяржаўнае інфармагенцтва Фарс, зьвязанае з корпусам Вартавых ісламскай рэвалюцыі.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што ўпершыню пра наяўнасьць у Ірана комплексаў S-300 паведаміў яшчэ летась тэлеканал Аль-Манар, які кантралюецца групоўкай «Хезбалаг». Фарс заўважае, што іранскія ўлады не абверглі тады гэтую інфармацыю.

Расея ў 2007 годзе падпісала кантракт на пастаўку Ірану ЗРК S-300, але дагэтуль ня выканала яго. Гэтыя сучасныя і эфэктыўныя сродкі істотна падвысілі б абароназдольнасьць Ірану. Супраць расейска-іранскай зьдзелкі рашуча выступалі ЗША і Ізраіль.

S-300 здольныя зьбіваць самалёты, крылатыя ракеты і баегалоўкі балістычных ракет на адлегласьці звыш 140 кілямэтраў і на вышыні больш за 27 кілямэтраў.

Масква ў чэрвені заявіла, што ў межах новых санкцыяў ААН яна адмаўляецца ад паставак Ірану комплексаў S-300. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон высока цэніць стрыманасьць у Расеі.

Але ў ліпені Сяргей Чемезаў, кіраўнік дзяржаўнага прамысловага гігант «Руские техналогии» сказаў, што кантракт на пастаўку ЗРК С-300 у Іран пакуль, да рашэньня прэзыдэнта Мядзьведзева, не ануляваны.

Камэнтуючы сёньняшняе паведамленьне іранскага агенцтва Фарс Вячаслаў Давідзенка, прэсавы сакратар расейскага канцэрну па гандлім зброяй «Рособоронэкспорт», сказаў, што кампанія не паставіла ў Іран ніводнай

S-300. «Мы выконваем санкцыі ААН» — сказаў ён. Службовыя асобы ў Беларусі адмаўляюцца камэнтаваць паведамленьне пра продаж Менскам S-300 Тэгерану.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію34

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць