Афіша22

Выстава Хруцкага ў Полацку, Вільні і Парыжы

4 верасня ў Полацку адкрыецца выстава работ класіка беларускага жывапісу Івана Хруцкага, прысвечаная 200-годдзю з дня яго нараджэння.

Як паведаміў 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) Беларусі Уладзімір Пракапцоў, 17 верасня экспазіцыя, у якой прадстаўлены 23 работы майстра з фондаў НММ, пачне дэманстравацца ў Вільнюсе ў рамках Дзён беларускай культуры ў Літве. У экспазіцыю таксама будуць уключаныя два творы майстра са збораў Нацыянальнага мастацкага і Нацыянальнага гістарычнага музеяў Літвы.

Паводле слоў Пракапцова, з 22 верасня па 1 кастрычніка ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы, у зале іспанскага мастака Хуана Міро, будзе выстаўлена каля 10 твораў Хруцкага, 200-гадовы юбілей якога ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2010 год. Затым гэтая калекцыя на працягу месяца будзе дэманстравацца ў французскім Луўры.

Пракапцоў нагадаў, што дамоўленасць аб дэманстрацыі работ Хруцкага была дасягнута падчас яго візіту ў Парыж у канцы 2009 года і сустрэч з прэзідэнтам-дырэктарам Луўра Анры Луарэтам, а таксама прадстаўнікамі сакратарыяту ЮНЕСКА.

***

Акадэмік жывапісу Іван Хруцкі (1810–1885) скончыў факультэт свабодных мастацтваў Полацкага калегіума і Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Жыў пад Вільняй, затым — у маёнтку Захарнічы (цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці). Працаваў у жанры нацюрморта, партрэта, пейзажа і інтэр’ера ў традыцыях акадэмічнай школы. Распісваў іканастасы ў цэрквах і саборах Вільні і Коўна. Яго эфектныя дэкаратыўныя нацюрморты вызначаюцца раўнавагай кампазіцыі, выключным майстэрствам у перадачы формы, колеру, аб’ёму і фактуры прадметаў. Партрэтнае майстэрства мастака развівалася ад дэкаратыўнасці да выўялнення індывідуальных асаблівасцяў асобы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі252

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых25

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць