Культура11

Генадзь Бураўкін. Зачарованая мая

На 74-годдзе паэта — ягоны класічны верш.

Вядомы паэт і дзяржаўны дзеяч Генадзь Бураўкін адзначыў свой 74-ы дзень нараджэння. Паэт, які нарадзіўся ў сваім паўночным краі на Спленне, кажа, што яму і пішацца найлепш у гэтыя летне-асеннія дні. І на гэты дзень ізноў ён не толькі прымаў гасцей, але і працаваў на сваёй прыдарожнай дачы ў Крыжоўцы.

Бураўкіна ведаюць па ягонай калыханцы «Пакрысе на расе…», па песнях «Белы снег» «Верасоў» і «Зачарованая мая» «Песняроў». Менш ведаюць пра ягоную надзвычайную ролю ў фармаванні нацыянальнай свядомасці ў 1970-80-я.

Многая лета, шмат новых вершаў і новай ролі ў дзяржаўным будаўніцтве зычым яму і мы. А Вашай увазе прапануем класічны верш паэта.

Зачарованая мая

Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой.

Чуеш — вецер, чуеш — вечар,
Чуеш — ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад.

Прыпеў:

Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую,
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.

І ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе,
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе.

Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я,
Вечаровая, зачарованая,
Закалыханая мая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць