Культура

Офіс Саюзу беларускіх пісьменьнікаў неўзабаве зьявіцца ў віленскім Доме літаратара

9 кастрычніка ў Вільні ў Доме пісьменьніка адбыўся ўстаноўчы сход новай творчай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», у якім узялі ўдзел беларускія пісьменьнікі, якія жывуць у Вільні...

9 кастрычніка ў Вільні ў Доме пісьменьніка адбыўся ўстаноўчы сход новай творчай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», у якім узялі ўдзел беларускія пісьменьнікі, якія жывуць у Вільні, старшыня беларускага СБП Алесь Пашкевіч і прадстаўнікі кіраўніцтва Саюзу пісьменьнікаў Літвы на чале са старшынём Ёнасам Ліняўскасам.

Адзін з ініцыятараў заснаваньня арганізацыі Сяргей Дубавец у сваёй прамове зазначыў, што сярод бліжэйшых плянаў новай арганізацыі: правядзеньне ў Вільні мерапрыемстваў у гонар 100-годзьдзя «Нашай Нівы», заснаваньне пэрыядычнага выданьня, спрыяньне разьвіцьцю кантактаў паміж беларускай і літоўскай літаратурамі.

Заснавальнікамі новай арганізацыі выступілі сябры віленскай філіі СБП, на сходзе сярод іншых прысутнічалі вядомы моладзевы лідэр 80-х Сяргей Вітушка і старэйшы на сёньня беларускі пісьменьнік 95-гадовы Аляксей Анішчык. Сваю падтрымку прапанавала кіраўніцтва літоўскага пісьменьніцкага Саюзу: юрыдычныя кансультацыі, памяшканьне.

Сход абраў рэдакцыйную камісію, якая будзе распрацоўваць статут арганізацыі, у яе склад увайшлі: Сяргей Дубавец, Віталь Каракорскі і Алег Аблажэй. Старшынём арганізацыйнага камітэту стаў Сяргей Дубавец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча1

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча1

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць