Эканоміка

Вырас экспарт калію і МАЗаў

Аб’ём замежнага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень-ліпень 2010 склаў 34,5 млрд даляраў ЗША, у тым ліку экспарт — 15,8 млрд даляраў, імпарт — 18,7 млрд даляраў. Да ўзроўню студзеня-ліпеня 2009 аб’ём замежнага гандлю таварамі і паслугамі склаў 118,5%, экспарт — 122,2%, імпарт — 115,6%.

Сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі адмоўнае і складае 2.9 млрд даляраў.

У студзені-ліпені 2010 сфармавалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў памеры 4201,1 млн даляраў супраць 4291,3 млн за студзень-ліпень 2009.

Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда замежнага гандлю таварамі з’яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя).

Істотнае павелічэнне экспарту па дадзенай групе тавараў выкліканае значным ростам вартаснага аб’ёму паставак на замежны рынак калійных угнаенняў (на 729,5 млн даляраў), шынаў (на 76,2 млн), чорных металаў (на 66,8 млн)
, запчастак і прыладаў для аўтамабіляў і трактароў (на 64,1 млн), лесаматэрыялаў неапрацаваных (на 33,5 млн), тары пластмасавай (на 32,7 млн), злучэнняў гетэрацыклічных, якія змяшчаюць атамы азоту (на 32,6 млн).

Адначасова павялічыліся вартасныя аб’ёмы імпартных закупак чорных металаў (на 489,1 млн даляраў), цукру-сырцу (на 138 млн), угнаенняў азотных (на 74,3 млн),
рухавікоў унутранага згарання (на 78,1 млн), каўчука сінтэтычнага (на 48,1 млн).

Павелічэнне паставак на замежны рынак інвестыцыйных тавараў адбылося ў выніку росту вартасных аб’ёмаў экспарту аўтамабіляў грузавых (на 266,2 млн даляраў), трактароў і седлавых цягачоў (на 86,5 млн), дарожнай і будаўнічай тэхнікі (на 22,6 млн)
, аўтамабіляў, прызначаных для перавозкі 10 і больш чалавек (на 19,8 млн), машын і механізмаў для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур (на 15,8 млн), вылічальных машын для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі (на 12,9 млн).

Адначасова адбылося зніжэнне імпарту печаў прамысловых (на 45,5 млн даляраў), металаапрацоўчага станкоў (на 38,7 млн), вагонаў чыгуначных (на 30,8 млн), рухавікоў турбарэактыўных і турбавінтавых, газавых турбін (на 24,5 млн).

Павелічэнне экспарту харчавання адбылося ў выніку росту вартасных аб’ёмаў паставак малака і вяршкоў згушчаных і сухіх (на 146,9 млн даляраў), цукру белага (на 130,9 млн), сыроў і тварагу (на 99,7 млн) , ялавічыны (на 45,3 млн), масла (на 44 млн), малака і вяршкоў нязгушчаных (на 32 млн).

Экспарт нехарчовых тавараў павялічыўся за кошт росту паставак на замежны рынак халадзільнікаў і маразільнікаў (на 33,7 млн даляраў), мэблі (на 26,5 млн), газавых пліт (на 15,3 млн), панчошна-шкарпэткавых вырабаў (на 11,2 млн), абутку (на 10,5 млн).

З агульнага аб’ёму экспарту рэспублікі на долю Расіі прыйшлося 39,4%, астатніх краін СНД — 14,5%, краін ЕС — 29,1%, астатніх краін — 17%.

Імпарт з Расіі склаў 54,1% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 6,7%, краін ЕС — 21,2%, астатніх краін — 18%.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман14

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць