Кіраўнік РАТ АЭС (РАО ЕЭС) Расеі Анатоль Чубайс паведаміў, што ў зімовы пэрыяд Расея скароціць да мінімуму пастаўкі электраэнэргіі ў краіны СНД. Такое рашэньне прынята з-за недахопу электраэнэргіі для ўнутранага расейскага рынку.

«У Расеі ў цэлым складваецца надзвычай цяжкая сытуацыя па дэфіцыце магутнасьцяў. Мы вымушаныя прымяняць усе меры па максымальна магчымым выкарыстаньні наяўных магутнасьцяў у асеньне-зімовы максымум, і ў дадатак да гэтага мы будзем уносіць карэктывы ў сваю экспартна-імпартную палітыку, мінімізаваць экспарт і максымізаваць імпарт», - заявіў журналістам кіраўнік РАТ АЭС.
«У расейска-казастанскім сэгмэнце маштабных зьменаў у экспарце й імпарце ня будзе, затое сур’ёзныя зьмены будуць у расейска-ўкраінскіх, расейска-беларускіх, расейска-каўкаскіх, расейска-прыбалтыйскіх патоках», – удакладніў Анатоль Чубайс.
Каментары