Эканоміка11

Сідорскі прыбыў з працоўным візітам у Латвію

Ён возьме ўдзел у адкрыцці V Беларуска-латвійскага інвестыцыйнага форуму.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, Сідорскі возьме ўдзел у адкрыцці V Міжнароднага беларуска-латвійскага інвестыцыйнага форуму «Балтыйскі рэгіён — 2010» і VIII Нацыянальнай выставы Беларусі ў Латвіі «БеларусьЭКСПА — 2010». Запланаваны таксама яго ўдзел у абмеркаваннях у рамках Балтыйскага эканамічнага форуму «Балтыйская стратэгія ЕС для канкурэнтаздольнасці рэгіёна».

Сідорскі сустрэнецца са сваім латвійскім калегам Валдзісам Дамброўскісам. Перамовы прэм’ер-міністраў пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Акрамя таго, кіраўнік урада Беларусі плануе сустрэцца з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым і прадстаўнікамі дзелавых колаў Латвіі.

Праграмай візіту прадугледжана сустрэча Сідорскага з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.

Падчас візіту ў Латвію Сідорскі наведае Рыжскі свабодны порт і цэнтр «МТЗ-сэрвіс».

У складзе беларускай дэлегацыі — міністр эканомікі Мікалай Снапкоў,. старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Валерый Карашкоў, першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец, намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, намеснік міністра прамысловасці Віталь Прыма, намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў.

***

Паводле звестак МЗС Беларусі, у студзені-чэрвені 2010 года тавараабарот з Латвіяй склаў 439,2 млн. долараў (57,3% ад узроўню аналагічнага перыяду 2009 года). Беларускі экспарт скараціўся на 43,5% (да 396,5 млн. долараў), імпарт з Латвіі склаў 42,7 млн. долараў (66,1% ад узроўню студзеня — чэрвеня 2009 года). Сальда ўзаемнага гандлю было станоўчае — 353,8 млн. долараў.

За 2009 год аб’ём прыцягнутых у беларускую эканоміку інвестыцый склаў 58,9 млн. долараў, у тым ліку прамых — 30,7 млн. У студзені-чэрвені 2010 гады прыцягнута 29,6 млн. долараў латвійскіх інвестыцый, з якіх 20 млн. долараў — прамыя.

На 1 студзеня 2010 года ў Беларусі было зарэгістравана 255 арганізацый з удзелам капіталу з Латвіі, у тым ліку 131 сумеснае і 124 замежныя прадпрыемствы, у статутныя фонды якіх унесена 20,9 млн. долараў латвійскіх інвестыцый.

У Латвіі на 1 студзеня 2010 года дзейнічала 631 прадпрыемства з беларускім капіталам, за 2009 год зарэгістравана 48 новых прадпрыемстваў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе14

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў31

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе14

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць