Грамадства

Лукашэнка выказаўся пра цукар

Аляксандр Лукашэнка даручыў старанна прапрацаваць перспектывы рэалізацыі беларускага цукру на знешніх рынках, а таксама вывучыць мэтазгоднасць будаўніцтва новага цукровага завода. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 23 верасня падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Пытанне ў тым, ці трэба нам павялічваць аб’ём вытворчасці цукру. Трэба ісці не ад таго, колькі мы можам апрацоўваць цукровых буракоў, а ісці ад рынку», — адзначыў прэзідэнт.

Закрануўшы пытанне будаўніцтва ў Беларусі новага цукровага завода, Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць «вывесці існыя заводы на правільную дарогу, калі ёсць магчымасць — нарошчваць іх магутнасці, вызначыць рынкі збыту і ў канцы гэтага ланцужка вырашыць, ці трэба будаваць новы завод».

Прэзідэнт быў праінфармаваны, што ў рэспубліцы ёсць значны патэнцыял для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці цукру і без будаўніцтва новага, даволі дарагога прадпрыемства, за кошт павышэння ўраджайнасці і цукрыстасці буракоў.

Так, да 2015 года плануецца павялічыць сярэднюю ўраджайнасць цукровых буракоў у гаспадарках Беларусі з цяперашніх 460 ц/га да 520 ц/га. За кошт выкарыстання інтэнсіўных тэхналогій у сельскай гаспадарцы таксама павінна ўзрасці сярэдняя цукрыстасць з 16% да 18%.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў выпадку прыняцця рашэння аб будаўніцтве новага цукровага завода гэта трэба зрабіць у найбольш кароткія тэрміны, на працягу двух з паловай гадоў. Пры гэтым неабходна паралельна весці прапрацоўку рынкаў збыту і стварэнне сыравіннай зоны.

Паводле меркавання кіраўніка дзяржавы, для забеспячэння гарантаваных паставак беларускага цукру на экспарт можна падумаць аб прыцягненні ў цукровую галіну замежных інвестараў. Аднак гэта павінна адбывацца выключна на ўзаемавыгаднай конкурснай аснове, падкрэсліў Лукашэнка.

Цяпер у краіне функцыянуюць чатыры цукровыя заводы. У суткі перапрацоўваецца 26,8 тысяч тон буракоў. Пачынаючы з 2004 года, Беларусь выйшла на забеспячэнне насельніцтва цукрам за кошт уласных сыравінных рэсурсаў.

Сярод краін СНД яна займае па вытворчасці цукру з цукровых буракоў трэцяе месца пасля Расіі і Украіны. Значна пашыраны асартымент цукровай прадукцыі. У 2009 годзе экспарт склаў амаль 440 тысяч тон цукру.

У 2010 годзе перад буракаводамі краіны стаіць задача вырасціць 4 млн. тон цукровых буракоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць