Здарэнні11

Паўтара года калоніі за вялікае каханне

У пяты раз у Ашмянах асуджаны грамадзянін Літвы, які ўжо на працягу чатырох гадоў упарта ходзіць з Літвы ў вёску Кібы Ашмянскага раёна да жонкі і дзяцей. Пры гэтым Дзяржаўную мяжу Беларусі ён перасякае незаконна.

На гэты раз суд Ашмянскага раёна за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы прыгаварыў 43-гадовага жыхара Шальчынінкайскага раёна Літвы Станіслава М. да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення свабоды ў выпраўленчай калоніі строгага рэжыму. Станіслаў прызнаны рэцэдывістам.

Абвінавачаны палічыў пакаранне занадта суровым і абскардзіў прыгавор у Гродзенскі абласны суд. Таму прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу.

На судзе Станіслаў, які цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, расказаў, што ў 2000 годзе ён прыехаў у Беларусь, пазнаёміўся з жанчынай і стаў жыць з ёй у грамадзянскім шлюбе. У 2008 годзе ў Літве яны афіцыйна зарэгістравалі свае адносіны. Цяпер у іх двое дзяцей. Шэсць гадоў сыну і дзевяць — дачцэ.

Але пакуль шлюб не зарэгістравалі, Станіслаў тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Першы раз, у жніўні 2006 года, асуджаны атрымаў 930 000 рублёў штрафу. Напрыканцы сакавіка 2007 года за гэта ж злачынства Станіслава прыгаварылі да шасці месяцаў арышту. Толькі ён вызваліўся, як у гэтым жа годзе зноў парушыў граніцу. Далі сем месяцаў пазбаўлення свабоды.

І, нарэшце, 4 лістапада 2008 года Станіслава пасадзілі ў калонію на адзін год. Вызвалілі асуджанага ўмоўна-датэрмінова ў красавіку 2009 года. А праз некалькі дзён яго прымусова выслалі ў Літву з забаронай уезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэрмінам на чатыры гады.

Паводле паказанняў Станіслава ў судзе, 1 ліпеня 2010 года каля 18 гадзін ён пешшу чарговы раз, мінаючы прапускныя пункты, перайшоў граніцу Беларусі. Прыйшоў у вёску Кібы Ашмянскага раёна, дзе жыве яго жонка і дзеці. Кажа: разумеў, што яму забаронена любое наведванне нашай краіны.

Але не бачыў сваю сям’ю больш за год. Таму ад спакусы зноў парушыць закон не змог адмовіцца.

Прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як Станіслаў прыйшоў да жонкі і дзяцей, у дом увайшоў участковы міліцыянер. Участковы паведаміў пра парушальніка пагранічнікам, тыя затрымалі літоўскага грамадзяніна і даставілі ў вайсковую часць для далейшага разбору…

Цяпер, калі суд Гродзенскай вобласці не задаволіць скаргу грамадзяніна Літвы, ён сядзе ўжо на паўтара года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць