Грамадства99

30 гадоў таму загінуў Машэраў

Машэраў быў супрацьлегласцю адарванаму ад людзей, схільнаму да п'янства тагачаснаму маскоўскаму кіраўніцтва Кампартыі.

4 кастрычніка 1980 годзе ў аўтамабільнай катастрофе на дарозе Менск—Масква загінуў Пятро Машэраў, прызначаны Масквой кіраўнік Беларусі, пасада якога гучала як «першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі».
Машэраў быў папулярны ў Беларусі, бо быў супрацьлегласцю адарванаму ад людзей, схільнаму да п'янства тагачаснаму маскоўскаму кіраўніцтва Кампартыі. Нягледзячы на крайнюю палітычную асцярожнасць, Машэраў ажыццявіў шэраг крокаў па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Беларуская літаратура карысталася вялізнай дзяржаўнай падтрымкай, у сталіцы паўсталі помнікі нацыянальным класікам, тэлебачанне і радыё працавалі на беларускай мове. Пры гэтым эканамічная палітыка Машэрава была цалкам у рэчышчы патрабаванняў Масквы: Беларусь была цалкам убудавана ў савецкія гаспадарчыя ланцужкі.

Нарадзіўся Машэраў (сапраўднае прозвішча — Машэра) у Сенненскім раёне Віцебшчыны. Партызаніў на поўначы Беларусі, на Расоншчыне. Даслужыўся да камандзіра брыгады, пасля ўзначальваў Вілейскі абкам камсамола. Пасля вайны кіраваў камсамольскімі й партыйнымі структурамі.

Загінуў Машэраў, калі ягоная «Чайка» каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку урэзалася ў грузавік.

Пасля аўтакатастрофы па Беларусі пранесліся чуткі пра тое, што яна была падстроеная з Масквы, аднак таго так і не ўдалося даказаць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць