Здароўе

Сёлета ў Мінску плануецца прышчапіць ад грыпу кожнае трэцяе дзіця

У 2010 годзе за сродкі бюджэту плануецца прышчапіць кожнае трэцяе дзіця ў Мінску, паведаміла БелаПАН загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская. Нагадаем, у 2009 годзе ў сталіцы прышчапілі 25% дзяцей.

Паводле слоў Глінскай, у Мінску будзе прапанавана вакцынацыя школьнікам і дзецям, якія наведваюць дзіцячыя садкі. Упершыню сталічным школьнікам прапанавалі вакцынацыю ў 2009 годзе. У 2008 годзе такая прафілактычная мера ў сталіцы прапаноўвалася толькі навучэнцам пачатковых класаў і дашкольнікам. Усіх дашкольнікаў па жаданні прышчапляюць за сродкі бюджэту Мінска з 2007 года.

Для бясплатнай імунізацыі сёлета ўжываецца кітайская вакцына «Флюваксін».

Глінская адзначыла, што вакцына адпавядае ўсім запатрабаванням СААЗ да вакцын, добра сябе зарэкамендавала і выкарыстоўваецца ў свеце з 2004 года. Як паведамлялася раней,

цана «Флюваксіна» складае ад 13 да 15 тыс. рублёў, «Грыпола Плюс» — 19 тыс., «Ваксігрыпа» — 27 тыс. рублёў.

Новая партыя «Флюваксіна» ўжо знаходзіцца на даследаванні ў Беларусі, і вакцынацыя школьнікаў можа пачацца з 19 кастрычніка, сказала Глінская. Яна адзначыла, што школьнікам будуць прапаноўваць вакцынацыю па месцы вучобы і ў паліклініках. Для таго каб зрабіць прышчэпку, дзіцяці неабходна заручыцца пісьмовай згодай бацькоў.

Як раней паведамлялася, да сёлетняга эпідэмічнага сезону ў Беларусі

плануецца закупіць 1 млн. 400 тыс. доз «Флюваксіна».

Увогуле ад грыпу плануецца прышчапіць каля 20% жыхароў сталіцы, аналагічны ахоп вакцынацыяй мяркуецца і па краіне. За сродкі бюджэту (рэспубліканскага і мясцовага) у Мінску запланавана вакцынаваць 210 тысяч чалавек. Як і ў ранейшыя гады, бясплатна будуць вакцынаваныя людзі з высокай рызыкай развіцця цяжкіх постгрыпозных ускладненняў (з рознымі хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай і іншых сістэм, старэйшыя за 65 гадоў і іншыя) і заражэння грыпам (медыцынскія работнікі, работнікі апатэк, супрацоўнікі ўстаноў кругласутачнага знаходжання). Плануецца прышчапіць таксама тых, хто па віду сваёй прафесійнай дзейнасці займаецца забеспячэннем жыццядзейнасці горада (працаўнікі транспарту, вода- і энергазабеспячэння).

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць