Сёння, 20 кастрычніка, у Ціраспалі напярэдадні матчу групавога этапу Лігі Еўропы «Шэрыф» — БАТЭ галоўны трэнер малдоўскага клуба Андрэй Сасніцкі і паўабаронца Аляксандр Ярохін правялі сустрэчу з журналістамі.

Андрэй Сасніцкі, у прыватнасці, зазначыў:

Казаць пра настрой і эмацыйны ўздым будзе залішнім. Сёння ўсе футбалісты, трэнерскі і штаб каманды жывуць будучай гульнёй. Мы разумеем складанасць гэтага матчу. Гуляем з лідэрам нашай групы. Гэта раз. Па-другое, сёння

каманда БАТЭ падышла да матчу з «Шэрыфам» ў аптымальнай форме і ў аптымальных фізічных кандыцыях
.

Думаю, што гульня будзе досыць цяжкай, бо разыгрываецца лідэрства ў групе. Разыгрываецца размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы.

Ёсць у нас пэўныя цяжкасці з гульцамі.

Не ўсё ў аптымальным функцыянальным стане. Ёсць траўмаваныя. Як я ўжо казаў, гэта Нэлсан Фрэд. Мікратраўмы ў Мірала Самарджыча і Джымі Франса. У апошні дзень вырашыцца, наколькі гэтыя траўмы дазволяць ім ўдзельнічаць у гульні. А сёння мы ў прыўзнятым настроі, на добрым фоне рыхтуемся, размаўляем і камунікуемся як на тэарэтычных, так і на практычных занятках. Даносім да гульцоў тое, што неабходна. Каб заўтра, выйшаўшы на матч, яны былі найперш былі ўпэўненыя ў сваіх сілах і ведалі, што ім рабіць у той ці іншай гульнявой сітуацыі.

Улічваючы тое, што вы гулялі ў Беларусі, ці будзе гэта для вас дадатковай матывацыяй у заўтрашняй гульні з БАТЭ?

Вядома, як бы ні было, я ўжо даўно жыву ў Беларусі, за выняткам гэтых трох гадоў, што працую ў Ціраспалі. Ёсць пэўная падаплёка, але яна, напэўна, больш ідзе з боку беларускіх журналістаў. У мяне, вядома, эмацыйны пад’ём павышаны. Я, па-першае, добра знаёмы з беларускім футболам. Па-другое, добра ведаю каманду БАТЭ, яе кіраўнікоў і былых трэнераў.

Учора я сказаў хлопцам, што ў мяне велізарнае жаданне дамагчыся поспеху.

Працуючы ў Беларусі, у мяне не атрымлівалася перамагчы барысаўскі клуб.

Чаго больш асцерагаецеся ад барысаўскай каманды?

— Не будзе сакрэтам вылучыць барысаўскую атаку. Іх агрэсіўная гульня наперадзе выразна праглядаецца і на выязных матчах. Яны гуляюць у атакуючы футбол і вялікімі сіламі атакуюць, нават гуляючы на выездзе. У іх ёсць добрыя гульцы, за якімі трэба вельмі ўважліва сачыць.

Страта канцэнтрацыі, пільнасці можа прывесці да сур’ёзных праблемаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?