Усяго патроху

У Мінску адкрылася 17-я Міжнародная турысцкая выстава «Турбізнес-2010»

27 кастрычніка ў сталічным Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27, адкрылася 17-я Міжнародная турысцкая выстава «Турбізнес-2010».

Арганізатары выставы — Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і Міністэрства спорту і турызму.

Як заявіў на адкрыцці намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга, выстава заклікана стаць месцам сустрэчы дзелавых людзей, якія працуюць у сферы аказання турысцкіх паслуг. У ёй бяруць удзел 130 экспанентаў з 14 краін. Для параўнання: у 2009 годзе на экспазіцыі былі прадстаўлены 115 фірм з 12 краін свету. «Рост колькасці экспанентаў — гэта добрае пацвярджэнне таму, што цікавасць да турызму ў Беларусі расце», — адзначыў Шульга.

Паводле яго слоў, выстава «Турбізнес» — знакавае мерапрыемства для Беларусі. «Яна ўносіць годны ўклад у дынаміку развіцця турыстычнай галіны, забяспечвае беларусам камфортныя магчымасці для адпачынку і вандраванняў», — сказаў Шульга.

Тэматыка выставы ўключае ўязны-выязны, спартыўны і прыгодніцкі, сямейны і дзіцячы, паляўнічы турызм. На экспазіцыі прадстаўлены таксама транспартныя кампаніі, абсталяванне турыстычных агенцтваў, гатэляў, спартыўны і турыстычны рыштунак і абсталяванне, адзенне, картаграфічная і сувенірная прадукцыя. Акрамя таго, да тэматыкі выставы адносіцца падрыхтоўка турыстычных кадраў, страхаванне і бяспека ў турызме.

Як паведаміў Шульга, у сітуацыі фінансава-эканамічнага крызісу Беларусь змагла ўтрымаць планку развіцця турыстычнай галіны. Па выніках мінулага года экспарт турпаслуг у Беларусі павялічыўся на 2,5%, тады як у большасці суседніх краін Заходняй Еўропы колькасць турыстаў паменшылася. Паводле слоў Шульгі, па выніках 8 месяцаў 2010 года адзначаецца «ўстойлівая дынаміка росту паказчыкаў працы турыстычнай галіны». Экспарт турпаслуг вырас на 42%, аб’ём платных турыстычных паслуг — на 36%.

Праграма выставы прадугледжвае прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў, круглыя сталы па актуальных пытаннях развіцця турызму, пытаннях электроннага дыстанцыйнага навучання кадраў, тэматычныя семінары і іншыя мерапрыемствы.

Выстава будзе працаваць да 30 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША22

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць