Грамадства44

Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі зацверджана ў Беларусі

Адпаведны ўказ № 575 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада.

Новая канцэпцыя была распрацавана па даручэнню прэзідэнта. Неабходнасць яе распрацоўкі наспела даўно. З’яўленне ў свеце новых рызык, выклікаў і пагроз, абвастрэнне глабальных праблем чалавецтва, недасканаласць існуючай архітэктуры бяспекі і надзённыя патрэбнасці па забеспячэнню далейшага ўстойлівага развіцця Беларусі аб’ектыўна патрабавалі пошуку новых падыходаў да комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

У канцэпцыі знайшлі адлюстраванне вынікі айчынных даследаванняў у сферы нацыянальнай бяспекі, якія праводзіліся з 2006 па 2010 гады, выкарыстаны перадавы вопыт замежных дзяржаў.

Захавана пераемнасць з раней дзеючымі канцэпцыямі 1995 і 2001 гадоў.

Адначасова развіты шэраг важнейшых напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, выкарыстаны прынцыпова новыя падыходы.

Удакладнены і пашыраны ключавыя паняцці. Асноўныя сферы нацыянальнай бяспекі дапоўнены навукова-тэхналагічнай і дэмаграфічнай сферамі. Вызначаны роля і месца Беларусі ва ўмовах глабалізацыі міжнародных адносін. Упершыню выкладзены асноўныя нацыянальныя інтарэсы, якія ўяўляюць сабой сукупнасць патрэб дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы. Істотна пашырана характарыстыка бягучага стану нацыянальнай бяспекі.

Калі ў папярэдняй Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі размова ішла выключна аб асноўных фактарах, якія ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы, то ў новай яны істотна пашыраны і ўдакладнены. Падзелены паняцці «пагрозы» і «крыніцы пагроз», як унутраных, так і знешніх, прыведзены іх пералік.

Рэалізаваны новы падыход у адносінах да пабудовы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Выдзелены сутнасць, прынцыпы і мэта гарантавання нацыянальнай бяспекі, асноўныя задачы, якія неабходна вырашаць для яе дасягнення, галоўныя напрамкі гэтай дзейнасці. На падставе агульных палажэнняў вызначаны склад сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі (суб’екты і сілы), іх асноўныя паўнамоцтвы.

Прадугледжана стварэнне комплекснай сістэмы стратэгічнага планавання. У якасці асновы яе дакументаў абазначаны канцэпцыя і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Упершыню ўводзіцца сістэма індыкатараў стану нацыянальнай бяспекі, якія характарызуюць бягучы ўзровень і дынаміку змянення стану нацыянальнай бяспекі ў розных сферах.

У цэлым новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі выступае канцэптуальнай і метадалагічнай асновай для кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, грамадзян краіны па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, абароне яе нацыянальных інтарэсаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў40

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў40

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць