Усяго патроху2020

Візітоўка Лукашэнкі

Ні нумару тэлефона, ні e-mail.

У распараджэнне «Салідарнасці» трапіла візітоўка галоўнага фігуранта перадвыбарчай кампаніі 2010 года.

Некалькі месяцаў таму «Салідарнасць» ужо дэманстравала чытачам, як выглядаюць візітоўкі прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта: Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва… Высветлілася, што хтосьці ўпрыгожыў сваю візітоўку кандыдацкімі рэгаліямі, хтосьці выклаў туды ўсе «адрасы, яўкі, паролі» ў выглядзе нікаў у Skype і старонак у ЖЖ, а хтосьці наогул карыстаецца старымі рэквізітамі, ды яшчэ і з памылкамі.

Але тады без адказу заставалася адно пытанне: як жа выглядае візітоўка галоўнага прэтэндэнта кампаніі 2010 года?

І вось гэты прабел закрываты: у распараджэнне рэдакцыі «Салідарнасці» трапіла візітоўка Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, гэта наўрад ці назавеш візітоўкай ў наўпростым сэнсе слова. Хутчэй гэта картка, якая апынаецца ў руках чалавека, які атрымаў кветкі, падарунак або нейкае пасланне ад Аляксандра Рыгоравіча. Яна паказвае на знак увагі з боку прэзідэнта Беларусі.

Візітоўка простая. На белай рэльефнай паперы пад цісненым гербам сціпла напісана: Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Картка аднабаковая. Ні нумару тэлефона, ні e-mail, ні, зразумела таго, пад якім імем можна знайсці, да прыкладу, у Skype.

Тым не менш, двое вядомых нам людзей, якія маюць такія візітоўкі, з імі практычна не расстаюцца. Для гэтых картак у іх партманэ выдзеленыя асобныя кішэнькі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу8

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу8

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць