Меркаванні

Ня ўсе галадоўкі вядуць да перамогі

Галадоўка ў абарону царквы «Новае жыцьцё» ад 28 кастрычніка прыпыненая да рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суду. Тым часам Алена Захожая, якая 29 дзён трымала галадоўку на знак пратэсту супраць уціску Беларускага незалежнага прафсаюзу, трапіла ў больніцу.

Галадоўка ў абарону царквы «Новае жыцьцё» ад 28 кастрычніка прыпыненая да рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суду. Тым часам Алена Захожая, рабочая бабруйскай «Белшыны», якая 29 дзён трымала галадоўку на знак пратэсту супраць уціску Беларускага незалежнага прафсаюзу, трапіла ў больніцу. Пасьля 10 дзён галадоўкі ў мэдсанчастку папраўчай калёніі «Віцьба-3» трапіў Аляксандар Казулін, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі.

Менск

27 кастрычніка старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў прызнаў рашэньне Менгарсуду аб канфіскацыі будынку царквы «Новае жыцьцё» неадпаведным закону. Але канчатковае рашэньне цяпер застаецца за Прэзыдыюмам ВГС. Ён склікаецца раз на тыдзень і мусіць вынесьці рашэньне цягам аднаго месяца. Праўнік царквы «Новае жыцьцё» зазначае, што гэта першы крок улады насустрач вернікам. Аднак у выпадку, калі ВГС палічыць рашэньне Менскага гарадзкога суду законным, галадоўка будзе адноўленая.

У больніцах па-ранейшаму знаходзяцца чатыры чалавекі. Гэта жанчыны, што пратэставалі ад самага пачатку галадоўкі.

Працягваюцца акцыі салідарнасьці з «Новым жыцьцём» за мяжой. Вернікі кіеўскай царквы «Эмануіл» пікетавалі беларускую амбасаду. Іх ліст у пасольстве браць адмовіліся, таму яго адаслалі поштай.

28 кастрычніка ў будынку царквы адбылося першае паседжаньне Грамадзянскай рады для арганізацыі салідарных дзеяньняў. Гэтая Рада ставіць за мэту абарону правоў вернікаў. Сярод прысутных варта адзначыць мастака Алеся Марачкіна, журналіста Сяргея Харэўскага, філёзафа Алеся Анціпенку, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў.

Вынікам паседжаньня сталіся заявы да СМІ, старшыні Менгарвыканкаму, вернікаў царквы і буйнешых хрысьціянскіх канфэсіяў. Ад СМІ Рада патрабуе паўнаты і аб’ектыўнасьці інфармацыі пра царкву, ад старшыні Менгарвыканкаму – хутчэйшага вырашэньня канфлікту, вернікаў прадстаўнікі грамадзкасьці запэўнілі ў падтрымцы і салідарнасьці. У чацьвертай заяве ўтрымліваецца зварот да прадстаўнікоў найбуйнейшых хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі, каб супольна дамагацца лібэралізацыі рэлігійнага заканадаўства.

Абвешчана таксама аб стварэньні працоўнай групы ў складзе Рады.

На нарадзе прысутнічалі пастары зь іншых цэркваў. Пастар царквы Ісуса Хрыста Барыс Чарнаглаз упэўнены, што зьмены неабходныя ня толькі ў сфэры свабоды веравызнаньня: «Мы сёньня бачым, што свабода патрэбная ня толькі пратэстантам, але ўсім грамадзянам краіны. Прыклад гэтай акцыі паказвае, што гэта магчыма».

З прадстаўнікоў палітычных колаў прысутнічалі Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ, і Аляксей Шэін, прадстаўнік Мілінкевіча і руху «За свабоду!». Палітыкі выказвалі сваю салідарнасьць з галадоўнікамі і абяцалі дапамогу.

С. Харэўскі і А. Анціпенка, што ініцыявалі зварот да хрысьціянскіх канфэсіяў, заклікалі ўстрымацца ад празьмернай эўфарыі і аптымізму. «У нашай краіне ўсе рашэньні прымае адзін чалавек, таму мусім быць рэалістамі», – зазначыў сп.Харэўскі. Алесь Анціпенка раіў нала¬джвацца на доўгую і цяжкую працу: «Толькі так мы зможам наблізіць такія чаканыя перамены».

Наступнае паседжаньне Рады мае адбыцца ў бліжэйшы панядзелак.

Бабруйск

У той жа час у Бабруйску таксама прыпыненая галадоўка на знак пратэсту супраць уціску суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Белшыне». Пасьля звароту да ўдзельнікаў акцыі Рады Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў з галадоўкі выйшлі амаль усе яе ўдзельнікі. Алена Захожая, што пратрымала галадоўку 29 дзён, трапіла ў больніцу з дыягназам «гіпэртанічны крыз». Жанчына страціла прытомнасьць на працоўным месцы, і яе адвезьлі ў больніцу. Аднак і тамака спн.Алена паведаміла мэдыкам, што мае намер працягваць галадоўку.

У выніку акцыі патэсту галадоўнікі дамагліся ад кіраўніцтва выплаты ім прэмій і даплатаў на аздараўленьне. Нявырашаным таксама застаецца пытаньне рэгістрацыі суполкі незалежнага прафсаюзу на «Белшыне».

Журналіст Аляксандар Старыкевіч, рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасць», якая шмат піша пра незалежныя прафсаюзы, кажа, што вынікі акцыі пратэсту на «Белшыне» пакуль ня ясныя. «Галадоўка дала пэўныя вынікі – выплату прэміяў і кампэнсацыяў, але ў пытаньні рэгістрацыі пярвічкі ўлады трымаюцца да апошняга».

Віцьба

Зьмяшчэньнем у мэдсанчастку скончыліся 10 дзён галадоўкі для Аляксандра Казуліна, што адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі «Віцьба-3». А.Казулін з 20 кастрычніка распачаў бестэрміновую галадоўку з мэтай дамагчыся разгляду ў Радзе Бясьпекі ААН сытуацыі ў Беларусі.

31 кастрычніка яго наведаў кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі пасол Оке Пэтэрсан. Зь ягоных словаў, палітык-вязень выглядае фізычна саслаблым, але бадзёрым у духу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць26

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?9

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць26

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць