Улада11

Някляеў наведае Віцебшчыну, Раманчук — Магілёў, Рымашэўскі паляціць у Брусель

Па ТВ сёння выступяць Дзмітрый Ус і Мікалай Статкевіч.

30 лістапада Уладзімір Някляеў наведае Віцебскую вобласць, Яраслаў Раманчук — Магілёў, Віталь Рымашэўскі паляціць у Брусель, Андрэй Саннікаў рыхтуецца да выступлення на тэлебачанні 1 снежня,

паведамілі ў штабах кандыдатаў у прэзідэнты.

Някляеў наведае Полацк, дзе ў 15.15 ускладзе кветкі да помніка Францыску Скарыну. З 16.00 да 18.00 у яго запланавана сустрэча з выбаршчыкамі горада (ДК "Шкловалакно"). Пасля гэтага Някляеў паедзе ў Наваполацк, дзе правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі з 19.00 да 21.00 (ААТ "Нафтан").

Раманчук мае намер наведаць Магілёў. Асноўная сустрэча з выбаршчыкамі ў яго будзе з 18.00 да 20.30 у Архітэктурна-будаўнічым каледжы. Перад гэтым Раманчук наведае шэраг аб'ектаў горада: 10.00—11.30 — рынак "Быхаўскі", 11.30—13.00 — рынак "Віленскі", 13.00—14.00 — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, 15.00—16.00 — прахадная ВА "Магілёўхімвалакно", 16.30—17.30 — пляцоўка каля цэнтральнага Дома быту.

Саннікаў сустрэч з выбаршчыкамі не плануе. Ён правядзе шэраг перамоў у вузкім коле і будзе рыхтавацца да выступлення на тэлебачанні, якое павінна адбыцца 1 снежня.

Рымашэўскі запіша выступленне на радыё, пасля чаго мае намер вылецець у Брусель, дзе ў яго запланаваны шэраг сустрэч з замежнымі партнёрамі. Варта зазначыць, што 30 лістапада Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець у дачыненні да яго пытанне аб санкцыях за правядзенне ў цэнтры Мінска сустрэчы з выбаршчыкамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Самога Рымашэўскага на разглядзе не будзе — яго інтарэсы прадставяць кіраўнік выбарчага штаба Павел Севярынец і давераная асоба кандыдата ў ЦВК з правам дарадчага голасу Таццяна Шапуцька.

Па ТВ сёння выступяць Дзмітрый Ус (19:00) і Мікалай Статкевіч (19:30).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць