Усяго патроху

Еўра-2012. Як стаць валанцёрам УЕФА

Шлях да працы валанцёрам УЕФА на Еўра-2012 складаецца з пяці этапаў, якія абавязкова пройдзе кожны кандыдат.

Шлях да працы валанцёрам УЕФА на Еўра-2012 складаецца з пяці этапаў, якія абавязкова пройдзе кожны кандыдат.

Як стаць валанцёрам чэмпіянату Інфармацыйнаму цэнтру «Украіна-2012» распавёў начальнік аддзела па працы з валанцёрамі Мясцовага арганізацыйнага камітэта (далей — МАК) «Еўра — 2012 Украіна» Андрэй Банцар.

Паводле яго слоў, перш за ўсё, кандыдаты павінны ажыццявіць рэгістрацыю на сайце uefa.com, якая адкрыецца ў ліпені і будзе працягвацца да канца верасня наступнага года.

Другім крокам будзе сумоўе кандыдатаў, заяўкі якіх пройдуць праверку ў МАК. Інтэрв’ю з будучымі валанцёрамі будуць праводзіць восенню 2011 года ў гарадах, што будуць прымаць чэмпіянат Еўропы — Варшава, Познань, Вроцлаў, Гданьск, Кіеў, Данецк, Харкаў, па выходных.

Трэцім — пацвярджэнне або адхіленне заявак (лістапад-снежань наступнага года).

Пацверджаная заяўка вядзе да чацвёртага этапу, а менавіта заключэння дамоваў, у якіх вызначаць структуру супрацоўніцтва валанцёра з УЕФА (зімой 2011–2012).

І нарэшце, апошні, пяты этап падрыхтоўкі — непасрэдна навучанне. Яно будзе двух тыпаў: электроннае (дыстанцыйнае), якое стартуе ў сакавіку 2012 года, і вучоба на месцы — у красавіку-чэрвені ў 2012 годзе. Падчас апошняга валанцёрам пакажуць, што рабіць і як паводзіць сябе ў розных сітуацыях.

Як падкрэсліў Банцар,

патрабаванні да будучых валанцёраў УЕФА будуць аднолькавыя для прадстаўнікоў усіх краін і нацыянальнасцяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя24

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць