Улада6262

Макей: Апазіцыя рыхтуе правакацыі з выбухоўкай

Як і ў 2006 годзе, улады нагнятаюць гістэрыю, каб адстрашыць выбарцаў ад выхаду на Плошчу.

Як і ў 2006 годзе, улады нагнятаюць гістэрыю, каб адстрашыць выбарцаў ад выхаду на Плошчу.

У 2006 годзе гэтую функцыю выконваў генерал Сухарэнка, з гісторыямі пра падпалы і дохлых пацукоў. Сёлета пытаннем заняўся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

«Апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, заклікаючы прыхільнікаў сабрацца ў дзень выбараў 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з прымяненнем выбуховых рэчываў», — паведаміў у эфіры беларускага тэлеканала «РТР-Беларусь» Уладзімір Макей.

«Цяпер ужо вядома, што яны не збіраюцца мірным чынам праводзіць гэта мерапрыемства, — распавёў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. — Ужо рыхтуюцца групы баевікоў,

ужо закупляюцца цёплыя рэчы, піратэхнічныя і нават выбуховыя рэчывы.

Таму апазіцыйныя кандыдаты адназначна нацэльваюць людзей, нацэльваюць сваіх прыхільнікаў на правакацыі, на стварэнне выдатнай «карцінкі» для заходняга тэлебачання, каб потым сказаць: вось, бачыце, якая яна ўлада — жорсткая, як яна жорстка абыходзіцца са сваімі выбаршчыкамі».

Макей таксама дадаў: «Думаю, што ва ўладзе дастаткова сіл і сродкаў, каб адрэагаваць спакойна і годна на падобнага роду сітуацыю».

Гэтую заяву распаўсюдзілі беларускія і расійскія інфармагенцтвы. Цікава, што Макей гаворыць у ёй пра карцінку «для заходняга тэлебачання», а не расійскіх каналаў.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць