Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Час, калі хістаўся шосты артыкул

Фінал гэтай эпохі, верагодна, будзе нейкі нестандартны. Без "перабудовы".

Паколькі апошнія мае матэрыялы пераважна маюць характар рэтраспэкцыяў, то дастаў з далёкай шуфляды тэчкі з газэтнымі выразкамі канца 80-х — пачатку 90-х. Тады ж электронных архіваў яшчэ і блізка не было!

І вось яшчэ раз пераконваюся, якім ўнікальным часам была гарбачоўская перабудова. Здавалася б, таталітарная сыстэма. Шосты артыкул савецкай канстытуцыі (калі хто забыўся, ім была замацаваная кіроўная роля КПСС) скасуюць на зьездзе народных дэпутатаў СССР толькі ў сакавіку 90-га.

Але вось — дзьве публікацыі рэдагаванай мной тады газэты "Знамя юности" за 1989 год. У нумары ад 14 траўня (хто цікавіцца, думаю, можа знайсьці падшыўку ў "алмазе ведаў") — амаль што цэлая паласа палемікі з супрацоўнікам ЦК КПБ (!). Добра памятаю, у той дзень радыё "Свабода" прадублявала артыкул ў этэры, адзначыўшы ў прадмове, што ўпершыню у савецкай легальнай прэсе пастаўлена праблема шматпартыйнасьці.

"Ну, сушы сухары!" — сказала ў той вечар жонка.

Але абышлося. Успамінаю ня дзеля пахвальбы, які быў бясстрашны, а каб падкрэсльліць: кіроўная ўлада не асьмельвалася ўжо карыстацца грубай цэнзурай ці іншымі рэпрэсыўнымі захадамі. Пры тым што наклад рабілі ў друкарні ЦК КПБ, так што ўчыніць белыя плямы было як двойчы два.

Яшчэ болей, напачатку верасьня мы ў рэдакцыі наладзілі круглы стол з удзелам функцыянэраў ЦК ЛКСМБ ды лідэраў моладзевага крыла толькі што паўсталага БНФ.

Для камсамольскіх дзеячаў тады хавацца ад дыскусіі азначала сабатаваць генэральную лінію партыі: Гарбачоў жа ў кожным выступе заклікаў разьвіваць плюралізм!

Ад апазыцыі на круглым стале былі маладыя Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Суша... Матэрыялы дыскусіі занялі цэлую паласу ў нумары ад 3 верасьня 1989 году.

І зноў — ніякай цэнзуры. Дакладней, трохі было :). Але зь іншага боку.

Хлопцы з БНФ прыслалі Алеся Сушу, каб вычытаў тэкст у паласе. Мусіць, да апошняга засьцерагаліся, што без цэнзуры ці скажэньняў не абыдзецца. Я іх разумеў: перабудова перабудовай, а БНФ тады дзяўблі з усіх бакоў. Адмыслова здабыў дзеля круглага стала рэдкі на той час дыктафон. Усё выйшла ў сьвет у належным выглядзе.

Карацей, шосты артыкул тады быў ўжо напалову спаралізаваны. На вачох адбывалася эрозія сыстэмы. Тагачасная "вэртыкаль" была зьбітая з панталыку перабудовачнай рыторыкай. Прычым рэй вёў ня хто-небудзь, а кіраўнік краіны!

Паралель з сёньняшняй нашай сытуацыяй настолькі не на карысьць апошняй, што нават камэнтаваць ня хочацца.

Варта хіба з прыкрасьцю зазначыць, што доўгі пэрыяд рэпрэсіяў у значнай ступені здушыў дэмакратычную культуру і ў апазыцыйным асяродзьдзі (ня кажучы пра тое, што ёй увогуле надта не было калі разьвівацца: трапілі з агню ў полымя). У лягеры палітычных апанэнтаў улады — мэтастазы ўласнага застою. Ды што там далёка хадзіць: значная частка допісаў у блог сьведчыць аб нецярпімасьці да іншадумства. Маўляў, на вайне як на вайне, хто ня з намі, той супраць нас...

Што ж да Гарбачова, дык толькі гультай ня кінуў у яго каменя. Я ж перакананы, што гэты чалавек, пры ўсіх ягоных супярэчнасьцях, зрабіў подзьвіг. Ён пераўзышоў самога сябе.

Гэтым мала хто можа пахваліцца.

Ва ўсякім разе, людзі сёньняшняй сыстэмы, здаецца, гатовыя заставацца самімі сабой да апошняга. Гарбачоў ім падаецца проста слабаком.

Таму і фінал гэтай эпохі, верагодна, будзе нейкі нестандартны. Без "перабудовы".

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць