Меркаванні1414

Як дапамагчы Беларусі з замежжа?

Не заставайцеся ўбаку ад беларускіх падзей, нават калі не жывяце ў Беларусі. Піша Аляксандр Чайчыц з Лондана.

Не заставайцеся ўбаку ад беларускіх падзей, нават калі не жывяце ў Беларусі. Піша Аляксандар Чайчыц з Лёндана.

Напэўна не я адзін перажыў у апошні месяц гэтыя супярэчлівыя пачуцьці. Мне давялося быць удзельнікам дэманстрацыяў пасьля выбараў у 2006 годзе, але ў 2010 г. давялося сачыць за разьвіцьцём падзеяў праз інтэрнэт на мабільніку. Проста раней я працаваў у Маскве, а цяпер — У Лёндане, і цяпер ня маю магчымасьці сесьці на начны цягнік і наступнай раніцай прачнуцца ў Беларусі. І такіх нас, нешматлікіх неабыякавых беларусаў у замежжы, многа.

З аднаго боку, прадбачу бязглуздыя закіды: «Вы там седзіцё ў сваім замежжы, дык расслабцеся і не вучыце нас жыць» або «Лёгка вам там пікецікамі стаяць, калі не пагражае атрымаць 10 сутак».

З другога боку,

жывучы ў дэмакратычнай краіне, грэх не карыстацца легальнымі магчымасьцямі выказваць сваю пазыцыю, якіх пазбаўленыя людзі ў Беларусі: тыя ж дэманстрацыі, звароты, заклікі.
Мы і карыстаемся.

Спантанны пікет адбыўся ў нас у Лёндане самога 19 сьнежня. Потым Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі падрыхтавала і даслала ў дзяржаўныя органы падрабязны мэмарандум аб сытуацыі ў Беларусі. Аўтар гэтых радкоў у сваю чаргу таксама напісаў два лісты: адзін — дэпутату брытанскага парлямэнту і адзін — брытанскаму дэпутату Эўрапарлямэнту, ад чыйго офіса нават атрымаў адказ: «Доктар Тэннак расчараваны, бо нядаўна сустракаўся з амбасадарам Беларусі ў Вялікай Брытаніі, які запэўніваў яго, што выбары будуць свабодныя і справядлівыя і што яны будуць такімі прызнаныя АБСЭ, чаго, на жаль, ня здарылася».

Яшчэ адзін пікет перад амбасадай РБ плянуем на 16 студзеня, на Дзень беларускай салідарнасьці. Проста тое, што адбываецца ў Беларусі ўжо не першы год пры кіраванні А. Лукашэнкі і што абвастрылася пасьля выбараў у снежні 2010 г. — гэта цалкам непрымальна, непрыстойна і лезе ні ў якія рамкі. Проста крыўдна, што Беларусь ператварылася ў злобны Мордор пасярод самага дэмакратычнага і заможнага кантынэнту на плянэце. Проста многім хацелася б туды ўсё ж яшчэ вярнуцца жыць.

Свае заявы зрабіла Рада БНР і беларускія дэмакратычныя групы ў замежжы. Прысьвечаная салідарнасьці беларускай дыяспары суполка, на якой пэрыядычна зьяўляюцца звароты на экзатычных эўрапейскіх мовах, створана ў Facebook.

Калі хтось з шаноўных чытачоў пражывае ў замежжы, заклікаю далучацца да супольных нашых дзеяньняў.

Звароты ў афіцыйныя інстанцыі — гэта карысная рэч, нават калі яна ня мае інтрыгоўнасьці і філіграннай забаўнасьці юрыдычнага тролінгу па мэтадзе Аляксея Навальнага.

Нават калі ўлада краіны, дзе пражываеце, і так актыўна рэагуе на беларускія падзеі (як ЗША, Польшча ці Літоўская Рэспубліка), усё роўна

знайдзіце паўгадзіны і складзіце электронны ліст з прапановай ці падзякай і са сьведчаньнем таго, што вы сочыце за падзеямі ў Беларусі і за рэакцыяй дзяржавы свайго пражываньня на гэтыя падзеі. Як падаткаплатнік і законапаслухмяны рэзыдэнт (хай нават і не грамадзянін), вы маеце права патрабаваць ад уладаў, каб яны абаранялі і вашыя інтарэсы.
У сваю чаргу, дзяржава не абавязаная клапаціцца пра праблемы дэмакратыі ў Беларусі, калі гэта не патрэбна людзям, ад якіх яна залежыць, і калі яны ёй пра гэта не кажуць.

Беларуская дыяспара мае нейкія, хоць і абмежаваныя, грашовыя, лабісцкія і інтэлектуальныя рэсурсы. Парайце, як бы яшчэ нам іх лепш выкарыстаць для дэмакратыі ў Беларусі.

Ад Рэдактара. Дзякуй спадару Чайчыцу за ягоныя допісы і за ягоную дзейнасьць. А я карыстаюся нагодай, каб нагадаць сваю банальнасьць: ахвяруйце дзесяціну ці трыццаціну сваіх прыбыткаў на нацыянальную культурную справу. На царкву, на газэты, на стварэньне фільмаў і музыкі. Бяз гэтага — ніяк.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць