Навука і тэхналогіі

Жарт пра закрыццё Facebook выклікаў ажыятаж сярод карыстальнікаў сеткі

Жарт амерыканскага сайта Weekly World News, які ў нядзелю апублікаваў артыкул, дзе сцвярджалася, што Facebook будзе закрыты 15 сакавіка, выклікаў перапалох у інтэрнэце, многія палічылі інфармацыю праўдзівай, паведамляе BBC.

Сайт Weekly World News, які неаднаразова публікаваў гумарыстычныя навіны, такія як «Іншапланетнікі атакуюць Зямлю ў 2011 годзе», паведаміў, што Марк Цукерберг, заснавальнік Facebook, анансаваў закрыццё гэтай сацыяльнай сеткі.
Навіна пра закрыццё сеткі стала самай папулярнай за ўсю гісторыю сайта.

«Facebook выйшаў з-пад кантролю», — нібыта сказаў Цукерберг у тэлефоннай размове. Пасля 15 сакавіка сайт закрываецца. Шчыра кажучы, думаю, што гэта да лепшага. Без Facebook людзі зноў выйдуць на вуліцу і зробяцца рэальнымі сябрамі».

Жарт выклікаў сапраўдны ажыятаж, жартоўны артыкул сабраў больш за 9,5 тысяч каментароў, многія паверылі ў тое, што Facebook сапраўды закрываецца.

Афіцыйным прадстаўнікам сацыяльнай сеткі давялося каментаваць «навіну».

Абвяржэнні выйшлі ў найбуйнейшых заходніх СМІ: ВBС, СNN, Washington Post, PCMagazine, TIME.

На афіцыйнай старонцы Facebook у сацыяльнай сетцы з’явілася паведамленне:

«Мы не зразумелі гэтую нататку пра закрыццё, таму працягваем працаваць як заўсёды. Мы нікуды не збіраемся, мы толькі пачынаем».

Больш чым 60 тысячам карыстальнікаў сацыяльнай сеткі спадабаўся гэты запіс, ён сабраў больш за 10 тысяч каментароў.

«Гэта важны ўрок: не верце ўсяму, што чытаеце ў інтэрнэце і двойчы думайце перш чым даслаць такую інфармацыю сябрам, — паведамляе Грэм Клулі, старшы тэхнічны кансультант кампаніі Sophos. — Хаця гэты падман не мае нічога агульнага з вірусамі, крадзяжом інфармацыі, але такога кшталту жарты павышаюць узровень спаму і прыводзяць да таго, што людзі няправільна ўспрымаюць інфармацыю».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць