Усяго патроху1111

Горныя лыжы ў Беларусі: дзе танней?

«НН» высветліла, дзе можна пакатацца цывілізавана. Лыжных курортаў у Беларусі два: Сілічы і Лагойск.

«Наша Ніва» высветліла, дзе можна пакатацца цывілізавана. Лыжных курортаў у Беларусі два: Сілічы і Лагойск. Сюды едуць не толькі беларусы, але і жыхары суседніх краін.

Сілічы

Сілічы — месца, адразу скажам, дарагое. Напрыклад, двухмясцовы нумар у мясцовым гатэлі каштуе 242 тысячы за дзень. Калі параўнаць, гэта тыднёвы заробак настаўніка.

Але, напрыклад, чатырохмясцовы нумар (на сям’ю) за дзень абыдзецца танней: 352 тысячы.

Не надта адрозніваецца і кошт за катэдж — выбар на густ госця. У любы з коштаў уваходзіць сняданак у любімай усімі форме — шведскі стол. Можна ўзяць і «поўны пансіён», але цана тады вырасце прыкладна на 50%.

Аздараўляльны тур на тыдзень пацягне на 1 400 000 рублёў.

Што тычыцца непасрэдна лыжаў, то пад’ём на канатнай дарозе будзе каштаваць недзе пяць тысяч, а абанемент на дзень — 50 тысяч, калі дзень не выходны (у выходны — 65).

Коўзанне на «навучальнай» трасе каштуе 10 тысяч за гадзіну ці 40 тысяч за ўвесь дзень. Што трэба адзначыць, дык гэта «начныя тарыфы» — яны ніжэйшыя за дзённыя разы ў два.

Тое самае тычыцца і пракату астатняга: днём лыжы будуць каштаваць 6 тысяч за гадзіну ці 20 000 за ўвесь дзень (у выходныя — 9000 і 25 000), лыжныя чаравікі — у той жа кошт, а палкі — 10 000 за дзень.

Арганізаваць сабе «дзень лыжніка» ў Сілічах можна, а вось прыехаць туды на тыдзень здолее не кожны.

Лагойск

«Лагойск» заўжды лічыўся таннейшым за Сілічы. Нумар у мясцовым гатэлі каштуе 150 тысяч за дзень, што значна менш за Сілічы. А яшчэ ў Лагойску існуюць еўрапейскага тыпу дамкі-шале, якія каштуюць трошкі даражэй за гатэль. Папулярнасць у іх вялікая. У сярэднім каштуе такі домік 500 000 у выходны дзень.

Кошт лыжаў і астатняга рыштунку амаль такі самы, хаця розніца ў тры-чатыры тысячы на карысць Лагойска ёсць.

Закапанае

Калі паглядзець на кошт гарналыжных курортаў Польшчы, высвятляецца, што з’ездзіць на «лыжны» адпачынак у суседнюю краіну будзе ледзьве не танней, чым адпачыць у Беларусі.

Напрыклад, дзевяць дзён у Закапаным разам з экскурсіямі, гатэлем, трансферам і сняданкам каштуе каля 340 еўра. Па цане мала розніцца ад поўнага пансіёна ў Сілічах. Аднак за праезд цягніком да Варшавы давядзецца даплаціць, дый усялякая драбяза кшталту пад’ёмніка будзе даражэйшай.

Арандаваць лыжы з усім камплектам неабходнага на дзень у Закапаным каштуе 5 еўра. А калі браць на некалькі дзён — атрымліваецца зніжка на 30 працэнтаў.

Бірштонас

У Літве на такім курорце, як Бірштонас, дзень у гатэлі (ад трох да чатырох зорак) абыходзіцца мінімум у 35 еўра, што танней, чым у Беларусі. У гэтай прапанове таксама ўключана амаль усё, акрамя ўласна лыжаў, пры гэтым арэнда таксама будзе ў межах тых жа пяці еўра, што і ў Сілічах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць