Спорт

Памёр баскетбаліст Аляксандр Радзівонаў, яму было 39 гадоў

Сумная вестка прыйшла ўчора з Францыі: пасля цяжкай хваробы памёр вядомы беларускі баскетбаліст, чэмпіён Еўропы сярод моладзі 1994 года Аляксандр Радзівонаў.

8 студзеня яму споўнілася ўсяго 39, здавалася б, жыць ды жыць. Але бязлітасны рак зрабіў сваю чорную справу — не дапамаглі ні аперацыя, ні працяглае лячэнне.

Саша — карэнны магілёвец, асновы баскетбола вывучаў пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Гуляева. Талент абаронцы, які адрозніваўся атлетычнасцю і добра пастаўленым далёкім кідком, быў запатрабаваны ў лепшым клубе рэспублікі — мінскім РТІ. У яго шэрагах ён правёў тры суверэнныя першынствы, двойчы станавіўся чэмпіёнам. А ў 1995-м, як і многія яго таварышы па залатой «маладзёжцы», адправіўся па легіянерскі хлеб. Гуляў у Польшчы, дзе быў запатрабаваны, з задавальненнем адгукаўся на заклікі ў нацыянальную зборную. Пазней лёс закінуў яго ў Францыю, куды пераехала гуляць яго жонка, былая баскетбалістка «Гарызонта» Іна Смірнова.

Там спартыўная сям’я і атабарылася. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры Аляксандр перайшоў на трэнерскую працу. Апошні раз на пляцоўцы беларускія аматары баскетбола маглі бачыць яго ў матчы, прысвечаным 10-годдзю самой гучнай перамогі беларускага мужчынскага баскетбола. Гуляў пад фартовым для сябе 13-м нумарам, як заўсёды выпраменьваў аптымізм, стараўся даставіць гледачам радасць нестандартнымі хадамі. Ён быў вясёлым, сонечным чалавекам. Вечная памяць…

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў16

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць