Урад Беларусі на працягу першага квартала 2011 года прааналізуе ўсе мэтавыя дзяржаўныя праграмы, якія рэалізуюцца ў Беларусі, для аптымізацыі выдаткаў на іх выкананне,заявіў прэм’
«Мы ўжо прааналізавалі ўсе існыя дзяржпраграмы і магчымасці іх фінансавання і высветлілі, што недахоп сродкаў на іх рэалізацыю складае каля 20% ад патрэбы», — сказаў Мясніковіч.
У сувязі з гэтым, па яго словах, урад мае намер дэталёва перагледзець усе мерапрыемствы і інвестыцыйныя праекты, якія ўваходзяць у гэтыя праграмы, і заняцца выкананнем толькі першачарговых задач.
«Праекты, якія можна адкласці на потым, мы іх адкладзем, але не выключым назаўсёды. Мы іх будзем рэалізоўваць па меры нашых магчымасцяў, а, магчыма, і за кошт замежных інвестыцый», — сказаў М. Мясніковіч.
Ён падкрэсліў, што рэвізія дзяржпраграмаў будзе праведзеная цягам першага квартала 2011 года.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары