Грамадства22

Дэкрэт №18: ні суду, ні Канстытуцыі

24 лістапада А. Лукашэнка падпісаў дэкрэт №18 "Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей з неўладкаваных сем'яў". Дакумэнт прадугледжвае пазасудовае адабраньне дзяцей, чые бацькі вядуць амаральны лад жыцьця. Праваабаронцы цьвердзяць пра чарговае парушэньне Канстытуцыі ды міжнародных нормаў.

24 лістапада Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт №18 "Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей з неўладкаваных сем’яў". Дакумэнт прадугледжвае пазасудовае адабраньне дзяцей, чые бацькі вядуць амаральны лад жыцьця. Праваабаронцы цьвердзяць пра чарговае парушэньне Канстытуцыі ды міжнародных нормаў.

Галоўная асаблівасьць дакумэнту, які ўступіць у сілу 1 студзеня – гэта фактычная адмена арт. 32 Канстытуцыі, які прадугледжвае адабраньне дзяцей у «ненадзейных бацькоў» толькі паводле судовага рашэньня. Цяпер жа рашэньне аб адабраньні дзяцей прымаецца камісіяй па справах непаўналетніх у трохдзённы тэрмін са дня атрыманьня адпаведнага сыгналу. Пры гэтым дастаткова толькі паведаміць пракурора. Паводле дэкрэту пазоў аб пазбаўленьні бацькоў правоў на іх дзяцей трапляе ў суд у апошнюю чаргу.

Дакумэнт прадугледжвае жорсткія захады, якія забяспечваюць поўнае спагнаньне з ненадзейных бацькоў выдаткаў дзяржавы па ўтрыманьні іх дзяцей. З моманту адабраньня дзіця, яго бацькоў бяруць на прафіляктычны ўлік органамі ўнутраных справаў ды рэгіструюць іхныя дактыласкапічныя дадзеныя. Выдаткі на выхаваньне дзяржавай дзяцей спаганяюцца з заробку бацькоў, калі яго не стае – дзяржава мае права спагнаць іх, выкарыстоўваючы маёмасьць гэтых грамадзянаў. Невыкананьне нормаў дэкрэту прадугледжвае крымінальную адказнасьць.

Паводле афіцыйных крыніцаў чарговы дэкрэт скіраваны на абарону дзяцей зь ненадзейных малазабясьпечаных сем’яў. Між іншым, існуюць некаторыя прыкметы таго, што дадзены дэкрэт можа быць ужыты таксама дзеля запалохваньня палітычна актыўных грамадзянаў. Так непаўнагадовы моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла сьцьвярджае, што ў часе аднаго з апошніх затрыманьняў яму пагражалі тым, што адбяруць яго ў бацькоў. Яго бацька, Уладзімер Шыла, які праз актыўнасьць сыноў сутыкаўся ўжо з камісіяй па справах непаўнагадовых, пацьвярджае гэта, але скептычна ставіцца да думкі пра вераемнае палітычнае выкарыстаньне дэкрэту: «Так, намякалі на тое, але дэкрэт яшчэ не ўступіў у сілу. Там і паглядзім». Сп. Шыла ўпэўнены, што ў сёньняшняя ўлада не такая ўсемагутная, як савецкая, але ў выпадку чаго гатовы бараніць свае правы і правы сваіх дзяцей.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не выключае магчымасьці «палітычнага» выкарыстаньня дэкрэту ў пэўных умовах: «Наўрад ці гэта прымяняльна да сям’і Шылаў, бо дэкрэт у першую чаргу скіраваны супраць асацыяльных асобаў, што нясуць пагрозу жыцьцю і здароўю сваіх дзяцей, ці сьвядома ўхіляюцца ад іх выхаваньня, але ў нашай краіне нельга выключаць і такія варыянты». Сп. Стэфановіч кажа, што дэкрэт парушае ня толькі беларускі Асноўны закон, але й шэраг міжнародных пагадненьняў – Канвэнцыю аб правох дзіцяці, падпісаную ААН, у прыватнасьці. Выклікае пытаньне праваабаронцы і прымусовая праца ненадзейных бацькоў. Па яго словах, міжнародная практыка прадугледжвае такую працу толькі ў якасьці пакараньня за зьдзейсьненае злачынства. У дадзеным выпадку гаворка вядзецца пра людзей, якія, магчыма, ніколі не прыцягваліся да крымінальнай ды адміністратыўнай адказнасьці. «Усе дыктатуры праз гэта праходзяць – у СССР таксама каралі за «тунеядзтва», вывозілі за 101-ы кілямэтар. Гэты дэкрэт – чарговы папулісцкі крок, які мусіць засьведчыць пра клопат дзяржавы пра народ, але насамрэч сыгналізуе пра сур’зныя праблемы» – рэзюмуе В.Стэфановіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць